Гайды, разборы Grassroots
CityDog.io

Як вучыцца па навуцы? Вось парады прафесара

Як вучыцца па навуцы? Вось парады прафесара
Калі ў нас штосьці не атрымліваецца ў адукацыі, часта праблема не ў нас, а ў тым, як мы навучаемся. Так кажуць стваральнікі папулярнага курса на Coursera «Вучымся вучыцца». Эксперткі і эксперты ў матэматыцы, літаратуры, музыцы, спорце задаліся мэтай навучыць людзей новым метадам факусіравацца і заганяць матэрыял глыбей у свой розум.

Калі ў нас штосьці не атрымліваецца ў адукацыі, часта праблема не ў нас, а ў тым, як мы навучаемся. Так кажуць стваральнікі папулярнага курса на Coursera «Вучымся вучыцца». Эксперткі і эксперты ў матэматыцы, літаратуры, музыцы, спорце задаліся мэтай навучыць людзей новым метадам факусіравацца і заганяць матэрыял глыбей у свой розум.

За час існавання ў ім зарэгістраваліся больш за тры з паловай мільёны чалавек, якія адзначаюць, што курс моцна змяніў іх падыходы да вучобы. Каб прайсці курс цалкам, зарэгіструйся на сайце, а пакуль пачытайце канспект паводле яго, падрыхтаваны Adu.place.

Доктара Роберта Гамаша назвалі адным з самых уплывовых навукоўцаў нашага часу. Ён працаваў у сферы міжнароднага абмену студэнтаў, а на момант размовы таксама быў дзейным прафесарам факультэта навукі пра Зямлю. Цягам дзесяці гадоў ён быў дэканам факультэта акіянаграфіі Масачусецкага ўніверсітэта і адначасова працягваў заставацца паспяховым навукоўцам. Ён тлумачыць студэнтам законы Ньютана з дапамогай свайго сабакі – цёзкі знакамітага вучонага.

Апроч усяго гэтага, Гамаш дасканала валодае англійскай і французскай мовай. Другую мову ён вывучыў ужо пасля 30 гадоў, нягледзячы на дыслексію, якая ў яго з дзяцінства (ён нават меў праблему з роднай англійскай мовай). Дык што ж ён параіў?

Займацца прадметам, які вывучаеш, кожны дзень

Прафесар Гамаш не мае на ўвазе, што вам трэба шэсць гадзін гарбець над падручнікамі. Але кожны дзень варта хаця б 15 хвілін выдзяляць на прадмет. Напрыклад, кожны раз, калі прафесар прыязджае ў Францыю, першыя пару дзён ён з цяжкасцю падбірае неабходныя словы, а потым усё ідзе як трэба. Ён адзначае, што тое ж самае адбываецца з ягонай англійскай, калі ён вяртаецца дадому. Выснова – трэба кожны дзень замацоўваць веды ў сваёй галаве, каб гэта стала для вас нармальнай практыкай, хімія гэта ці замежная мова.

Трэніраваць свой мозг

Чым больш вы будзеце трэніраваць свой мозг пэўнымі задачамі, тым лягчэй яны будуць вам давацца. Гэта працуе як з гуманітарнымі, так і з дакладнымі навукамі. Гэта могуць выкарыстоўваць людзі, далёкія ад навукі: каб засвоіць пэўную тэму, трэба чытаць дадатковыя рэсурсы, браць дадатковыя практыкаванні, задзейнічаць розныя каналы ўспрымання інфармацыі.

Калі сутыкаецеся са сцяной, трэба зрабіць перапынак

Калі вы доўга і марудна штосьці вывучаеце, варта даць мозгу крыху паветра. Невялікі перапынак на размовы з сябрамі ці прагулку можа прынесці больш карысці, чым вы думаеце. Нечаканыя рашэнні прыходзяць менавіта ў такія моманты! Так адбываецца, бо галава працягвае працаваць над праблемай у фонавым рэжыме. Можна пакідаць мяч аб сцяну, паглядзець не вельмі інтэлектуальны серыял альбо ўвогуле паспаць.

Знайсці баланс

Свет працы і навукі – гэта як прафесійны спорт. Кожны дзень вы мусіце здзяйсняць штосьці, каб быць лепшым за сваіх супернікаў. Гэта вельмі стрэсава, праца суткамі часта контрпрадукцыйная. Калі вы бавіце час з сям’ёй ці сябрамі, мозг расслабляецца, памяць асвяжаецца, і, калі вы вяртаецеся да працы, працаздольнасць павышаецца. Адпачынак таксама дазваляе «выпусціць пару» напружання, якое назапасілася за час працы.

Любіць сваю працу

Калі вы будзеце займацца любімай справай з поўнай аддачай, але не забываць ладзіць такія перапынкі, мозг будзе працаваць лепш, а поспех абавязкова прыйдзе. Баланс, працавітасць і добрая разрадка – вось крытэрыі поспеху, які вылучае Роберт Гамаш.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Unsplash.com.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter