Хочаце рабіць свой горад ці двор лепшымі? Гэты бот вам дапаможа

Хочаце рабіць свой горад ці двор лепшымі? Гэты бот вам дапаможа
Каманда «Менскай урбаністычнай платформы» не так даўно запусціла тэлеграм-бот, які дапамагае неабыякавым беларусам рабіць сваі гарады лепшымі.

Каманда «Менскай урбаністычнай платформы» не так даўно запусціла тэлеграм-бот, які дапамагае неабыякавым беларусам рабіць сваі гарады лепшымі.

Бот спатрэбіцца, калі вы шукаеце алгарытмы і рэкамендацыі, як зрабіць свой горад, двор ці дом лепшымі. Напрыклад, у меню праграма прапануе выбраць адзін з кірункаў: «Добраўпарадкаванне», «Звароты», «Мясцовае самакіраванне», «Рамонт жылога дома», «Камунальныя службы». Выбіраеце тое, што вам трэба, – і далей бот альбо выдае карысную інфармацыю на ваш запыт, альбо просіць прайсці далей па навігацыі.

Там можна знайсці адказы на пытанне, што рабіць, калі шумяць суседзі, як ініцыяваць капрамонт у вашым доме, як падаваць і пісаць звароты, як усталяваць і ўзгадніць дзіцячую пляцоўку ў двары і шмат-шмат іншай інфармацыі.

 

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться