«Усе мае апошнія заробкі былі ў раёне 1000–1300». Беларуска згубіла прэстыжную працу праз грамадзянскую пазіцыю. Вось яе гісторыя

«Усе мае апошнія заробкі былі ў раёне 1000–1300». Беларуска згубіла прэстыжную працу праз грамадзянскую ...
CityDog.io выпускае серыю падкастаў «Мінск без голасу». Мы размаўляем з мінчукамі на розныя тэмы. У Беларусі масавыя рэпрэсіі, маўчаць цяпер бяспечней, чым гаварыць, і таму людзі нібыта губляюць свой голас. Але ім важна выгаварыцца, каб распавесці пра сваё жыццё сёння, летам-восенню 2023 года.

CityDog.io выпускае серыю падкастаў «Мінск без голасу». Мы размаўляем з мінчукамі на розныя тэмы. У Беларусі масавыя рэпрэсіі, маўчаць цяпер бяспечней, чым гаварыць, і таму людзі нібыта губляюць свой голас. Але ім важна выгаварыцца, каб распавесці пра сваё жыццё сёння, летам-восенню 2023 года.

Калі вам спадабаецца наш падкаст «Мінск без голасу», не забудзьцеся падпісацца на яго, каб слухаць новыя выпускі. І, натуральна, мы будзем удзячныя вам, калі вы пакінеце свой водгук на платформе, – гэта вельмі дапамагае нам у развіцці праекта.

Святлана працавала ў адной з прэстыжных дзяржустаноў Мінска. Была паважанай спецыялісткай, жыццё якой рэзка змянілася пасля таго, як яна адкрыта выступіла супраць гвалту сілавікоў. А пазней пачала адкрыта абараняць калег і супрацоўнікаў. Праз некалькі месяцаў яе настойліва папрасілі звольніцца. З таго часу яны жыве ў пошуку працы: у яе «воўчы білет».

ВАЖНА: у мэтах бяспекі голасам галоўнай гераіні гаворыць прафесійная акторка.

Частка 1. Святлана расказвае пра першыя праблемы на працы і тлумачыць, чаму не замаўчала

– Спачатку мяне цярпелі, бо трэба было рабіць працу, а пасля заявілі, што калі я не сыду па ўласным жаданні, то будуць наступствы. А ў 2020-2021-м я на свае вочы бачыла самыя розныя наступствы. Ну, і да таго ж атмасфера была такая, што я разумела: рана ці позна...

Я сышла і адразу ж знайшла сабе працу, таму што я дастаткова кваліфікаваная спецыялістка і маю шмат знаёмстваў у сваёй сферы. Ёсць пэўны аўтарытэт.

Працу знайшла, але што зрабілі з тым працадаўцам… Калі толькі даведаліся, што ён збіраецца мяне браць, у яго пачаліся непрыемнасці. Адзін з высокіх чыноўнікаў сказаў: «Калі ты яе возьмеш, то праблемы будуць у цябе».

Гэтаксама сітуацыя паўтарылася ў другім месцы, куды мяне таксама гатовы былі браць на салідную пасаду. Гэта была не дзяржаўная арганізацыя, але кіраўнік вырашыў пракансультавацца з начальствам. І пачалося…

– Думаеце, у іх была канкрэтная мэта пакараць вас?

– Ну, вядома. Трэба было паказаць месца, ткнуць пысай, зрабіць жыццё невыносным і гэтак далей. Я не думаю, што гэта ў іх нейкія асабістыя былі да мяне прэтэнзіі, таму што я, наадварот, чалавек неканфліктны, ворагаў ніколі сабе не нажывала. Не было ў мяне задачы такой. Проста па ўнутраным складзе я не зусім кар’ерыстка. У мяне, канешне, ёсць амбіцыі, мне падабаецца выбудоўваць стратэгіі, даводзіць да ладу розныя буйныя праекты, але пасады мне не вельмі цікавыя.

– Але чаму вы не змаглі прамаўчаць, як большасць вашых калег? Ці чаму не з’язджаеце?

– Бо мне трэба сваім родным у вочы глядзець. Людзі, якія цяпер твораць гэту ўсю брыдоту, – я не разумею, як яны будуць жыць далей?! І я, і яны разумеюць, што гэта ўсё некалі скончыцца і будзе іншы час.

Цяпер ты проста выбіраеш той ці іншы бок, гэта абсалютна натуральна. Падобнае здаралася праз усю гісторыю маёй сям’і: мы захоўваем памяць пра рэпрэсаваных родзічаў.

Ёсць цэлая куча фактараў, чаму я не магу з’ехаць. Першае – старыя бацькі, яны непад’ёмныя, іх не пацягнеш кудысьці за сабой. Другое – банальна адсутнасць капіталу, каб я вольна адчувала сябе за мяжой. Ну не зарабляла я столькі ў сваёй сферы, каб зрабіць нейкія нармальныя запасы! Некаторыя, канешне, робяць, але не зусім законным чынам. Я такімі рэчамі не займалася, таму не было ў мяне столькі грошай, каб з’ехаць.

І самае галоўнае: з якой радасці?! Чаго гэта мы павінны з’язджаць са свайго дому?

Дарэчы, тыя, хто прамаўчаў і застаўся ва ўстанове, атрымліваюць лепшыя грошы. Я размаўляла з былой калегай, і яна жалілася, але хутчэй рабіла выгляд: «Ай-яй-яй, які ў нас тут жах, што робіцца! Усіх паразганялі, няма каму працаваць. Але з грашыма неяк так… лепш стала». Непрыемна было гэта слухаць.

Частка другая. Як Святлану выгналі з працы падчас мерапрыемства

– Але вы ўсё ж такі знайшлі нейкую працу?

– Так, як ні дзіўна, у дзяржаўнай установе. Там кіраўнік адразу зразумеў, што можна мой патэнцыял выкарыстоўваць вельмі добра. І вось я са сваімі крэатывамі дакрэацівілася…

Гэта было, калі я ўжо адпрацавала месяца чатыры-пяць. Мяне папрасілі прыдумаць цікавы і яркі праект, я прыдумала. Усім вельмі спадабалася. І тут я адчуваю, што да мяне пачынаецца нездаровая ўвага.

Установа, у якую я ўладкавалася, мела рэгіянальнае падпарадкаванне. На хвалі падбору надзейных кадраў не так даўно прызначылі кіраваць галіной жанчыну… Хм, ну, такі тыпаж «дама з правінцыі» (у не такія змрочныя часы быў бы яркі камічны персанаж).

Яна стала наводзіць свае парадкі і актыўна шукаць знаёмствы, бо не мела ні профільнай адукацыі, ні прафесійнага досведу. І мне пасля расказалі, што гэтай даме супрацоўнікі ўстановы, дзе я раней працавала, штосьці там панагаворвалі нядобрае пра мяне.

Жанчына стала мяне выжываць, прычым мэтанакіравана. Ціснула на маё непасрэднае кіраўніцтва. Я разумела гэта. Мой дырэктар быў малайчына: выгароджваў мяне як мог, рабіў усё, што толькі магчыма.

Хоць у мяне тады была і непублічная праца, але я ўсё роўна была на відавоку на розных нарадах, і тую даму аж калаціла, так я яе раздражняла.

Аднойчы мяне літаральна выставілі за дзверы.

Працяг інтэрв’ю са Святланай слухайце ў нашым падкасце ніжэй.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Ілюстрацыі: CityDog.io.

#Беларусь #Минск
поделиться