У апошнія дні ў Мінску неверагодна прыгожа – усё дзякуючы халоднаму арктычнаму цыклону, які прыйшоў у Беларусь. Некаторым мінчанам асабліва пашанцавала, і яны заўважылі рэдкі прыродны эфект. CityDog.io паказвае які.
Такіх моцных маразоў у Мінску не бывала даўно – галіны дрэў пакрыты інеем, а з дахаў звісаюць ледзяшы. Леся прызнаецца, што дзеля прыгожых фота ёй давялося ахвяраваць камфортам.
«Я чуть руки не отморозила, пока фотографировала. Отогрела в метро. Решила больше не снимать теплые перчатки в -15 даже ради красивых фото – буду просто любоваться глазками», – напісала дзяўчына.


Фота: @lesya_domorad, Threads.com.



Зімні Мінск у аб’ектыве фатографкі Лесі Астапчук. Фота: @lesya_ostapchuk, Threads.com.
У сацсетках мінчане актыўна публікуюць фота заснежанага горада. Адны выбіраюцца на прыроду, іншыя атрымліваюць асалоду ад марознага надвор’я ў цэнтры Мінска.
«Мы уже отвыкли от таких зим, но это так красиво», – дзеліцца elena.paikova_.
«Как красиво. Сказка!» – адзначае februarysoul.

Кавярня Lavazza на Нямізе. Фота: @lavcoffee_club, Threads.com.
А што за эфект, які заўважылі мінчане?
Карыстальніца пад нікам lesyalesya_08 падумала, што сфатаграфавала зімовую вясёлку. Дзяўчына прызналася, што бачыць такое ўпершыню. Але ў каментарыях мінчанцы патлумачылі: гэта не вясёлка. Напрыклад, Уладзіслава ўзгадала, што бачыла падобную з’яву тры гады таму ў Малінаўцы.


«Вясёлка», якую заўважыла Алеся. Фота: @lesyalesya_08, Threads.com.
Дзякуючы маразам на небе Мінска з’явіўся гало-эфект – гэта калі вакол сонца з’яўляецца яшчэ адзін круг. Такая аптычная з’ява ўзнікае пры мінусавой тэмпературы, высокай вільготнасці і лёгкіх аблоках.


Фота: @valacuha86, Threads.com.

Гало-эфект у Мінску. Фота: @tamara_navarych, Threads.com.
Колькі такая прыгажосць яшчэ пратрымаецца ў Мінску?
Паводле даных Белгідрамета, ноч з 13 на 14 студзеня была адной з самых халодных за апошнія пяць гадоў – у некаторых частках краіны тэмпература ўпала да -27 градусаў.


Фота: @mari_dalinchuk, Threads.com.

Зімні Мінск вачыма фатографа Андрэя Пугача. Фота: @ph.andrey_puhach, Threads.com.
Метэаролагі прагназуюць, што ў бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца халоднае і марознае надвор’е.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Evgeni Adutskevich, Unsplash.com.












