Парни и девушки в национальных беларуских костюмах на минских улицах, в кафе и магазинах – думаете, такое сейчас не встречается? Тогда смотрите фотографии и видео Алисы Цёсь – там очень много красоты.
Минчанка Алиса Цёсь занимается фотографией уже лет 13 – с тех пор, как у нее появился первый фотоаппарат, который она сама попросила в качестве подарка. Девушке тогда было 7 или 8, и снимала она все, что видела.
– У гадоў 11 я зразумела, што мне трэба расці: тады замест маленькага Panasonic мне падарылі Canon 600d. Спрабавала весці канал на YouTube (але там толькі два відэа) і працягвала здымаць – у асноўным сваіх сябровак. У 11-м класе зноў зразумела, што трэба пераходзіць на новы ўзровень: тады у мяне з’явіўся фотаапарат Sony – на яго здымаю і цяпер.
История о том, как Алиса начала снимать людей в народных костюмах
Идея родилась почти два года назад – 14 февраля 2022 года. Алиса говорит, что тогда ей просто захотелось снять пару, но почему-то обязательно в беларуских нарядах: даже сама не понимает, откуда возникло такое желание.
– Тады ж адбылася першая мая калабарацыя – мы дамовіліся з брэндам адзення Kanva на сумесную працу. І так цікава атрымалася, што пасля той фотасесіі я сама адчула сябе беларускай, да гэтага я разумела сябе больш грамадзянкай Беларусі. Захацелася і далей прасоўваць беларускасць.
История о том, как на такие фотосессии реагируют прохожие
– Не так даўно мы здымалі на вуліцы дзяўчыну-азіятку, і падышлі дзве дзяўчыны, папрасілі нас сфатаграфаваць. У той момант я таксама была ў сваёй народнай камізэльцы. А пасля яны зрабілі нам камплімент, што мы прыгожа выглядаем.
То бок звычайна мінакі добра рэагуюць на нашы фотасесіі ў нацыянальных строях, усміхаюцца. Ніколі не сутыкалася з негатывам, непрыемнымі эмоцыямі. Альбо я іх проста не заўважала.
Несколько историй о том, где Алиса находит одежду для образов
Одежду для образов Алиса находит разными способами: что-то есть в ее личной коллекции, что-то дарят, что-то берет в аренду:
– У мяне самой ёсць кашулі, якія я выкарыстоўваю на здымках. Знайшла іх у вёсцы ў сваякоў: прыехалі туды неяк, пайшлі разбіраць рэчы – і знайшлі гэтыя дзве кашулі. Ім больш за 70 гадоў. Я іх і сама нашу, і іншым даю ў іх здымацца.
Яшчэ неяк у TikTok заўважыла прыгожую дзяўчыну, якая здымалася ў строі, – яна якраз была падпісана на мяне. Я адправіла ёй паведамленне, што еду яе фатаграфаваць, – хай чакае. Дзякуючы ёй я даведалася, што ёсць майстры, якія робяць такія строі. Да гэтага я сама знайшла краму «Скарбніца», але там ну зусім небеларускія кошты.
Вельмі мілая гісторыя адбылася вясной 2022 года: я фатаграфавала дзяўчыну ў некалькіх вобразах. І адзін з іх – у чырвонай народнай кашулі. Пасля гэтага яна яшчэ некалькі разоў замаўляла ў мяне здымкі, і ў апошні раз – перад яе ад’ездам у Польшчу – яна мне падарыла тую самую кашулю. Сказала, што не носіць яе і, магчыма, яна мне больш спатрэбіцца. Гэта было сапраўды вельмі міла.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Instagram.com. Видео: TikTok.com.