У мінулую суботу ў Строчыцы прыехала здаецца, паў-Мінска: ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту праходзіў пяты фестываль “Камяніца”.
Гэтым разам на фэсце было досыць забаваў і парковачных месцаў, шмат кропак з ежай, а на некаторых з іх нават прадавалі алкаголь – цуд для беларускага фестывальнага руху апошніх год. На пяты фолк-фэст гасцей у нацыянальных строях пускалі бясплатна – чым шмат хто не змог не скарыстацца. |
Фото: palasatka, Ira.
поделиться