Новости За день
CityDog.io

У Вільнюсе пройдзе фестываль «Вершы на асфальце». Прыходзьце

У Вільнюсе пройдзе фестываль «Вершы на асфальце». Прыходзьце
У Вільнюсе з 10 па 12 лютага арганізуюць штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін.

У Вільнюсе з 10 па 12 лютага арганізуюць штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін.

У праграме фестывалю, які пройдзе на трох культурніцкіх пляцоўках, апроч уласна паэтычных чытанняў, – абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзентацыі 100 кніг серыі «Паэты планеты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.

Калі: 10–12 лютага.

Дзе: Вільнюс.

Праграма фестывалю

10 лютага (пятніца) пачатак у 18:30, Літоўскі дом пісьменніка (K. Sirvydo g., 6):

  • Адкрыццё;
  • Цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі;
  • Міжнародныя паэтычныя чытанні (Беларусь, Літва, Нарвегія, Польшча, Швецыя);
  • Выступ гурта «Беларускі цуд».

11 лютага (субота) пачатак у 13:00, бар-клуб Paviljonas (Pylimo g., 21)

  • 13:00–13:45. Круглы стол – прэзентацыя праекта аўдыякніг «Кнігі без літар». Мадэруе Яраслаў Іванюк, Fundacja Kamunikat.org.
  • 13:50–15:30. Юбілейная імпрэза серыі «Паэты планеты» з нагоды 100-га выпуску і прэзентацыя навінак (2020-2023) сусветна вядомых аўтараў ва ўласных перакладах. Прадставяць Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. У рамках імпрэзы – прэзентацыя «Выбранага» Міхася Стральцова.
  • 13:50–16:00. Нобель для Беларусі. Прэзентацыя кнігі «Алесь» пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцу і пісьменніка Алеся Бяляцкага. Мадэруе Таццяна Нядбай.
  • 16:10–18:00. «З’явіцца новы»: 10 паэтычных кніг 2022-2023 гадоў (выступы-прэзентацыі Альгерда Бахарэвіча («Вершы»), Насты Кудасавай («Побач», «Я працягваю»), Марыі Мартысевіч («Водападзел»), Дзмітрыя Строцава («Улей»), Віктара Сямашкі («Аўтар мае рацыю заўжды»), Юлі Цімафеевай («Воўчыя ягады», «Мінск. Горад, якога мне не стае», Motherfield), Ганны Янкуты («Канстытуцыя»).
  • 18:10–19:00. Прэзентацыя анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове Baltaі – Raudonaі – Baltaі (мадэрацыя: Марыюс Бурокас, Вітас Дэкшніс).
  • 19:00–22:00. Ноч паэзіі (мадэрацыя: Андрэй Хадановіч).

12 лютага (нядзеля) пачатак у 18:00, Вільнюскі беларускі музей імя Луцкевіча, Цэнтар беларускай супольнасці ў Вільні (Vilniaus g., 20)

  • Андрэй Хадановіч. Greatest Hits: паэзія, пераклады, музыка

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter