Места
CityDog.io
9

Якія елкі прадаюць у Батанічным? (прыгожыя фота)

Якія елкі прадаюць у Батанічным? (прыгожыя фота)
У краме Батанічнага саду адкрылі сезон елак. Як яны выглядаюць і як іх даглядаць, каб увесну пасадзіць на лецішчы, даведаўся CityDog.by.

У краме Батанічнага саду адкрылі сезон елак. Як яны выглядаюць і як іх даглядаць, каб увесну пасадзіць на лецішчы, даведаўся CityDog.by.

Наталля, прадавец-касір крамы саду, кажа, што елкі ў кадках, якія з учорашняга прадае Батанічны, карыстаюцца попытам. “Елку блакітную” можна захоўваць на балконе, а на свята ўпрыгожыць і выставіць у пакоі.

У краме Батанічнага прадаюць елкі двух відаў – да метру і ад метру. Калі выбіраеце метровую, раім ехаць на машыне ўдвух. Такая елка разам з кадкай мае вышыню каля 1.5 метраў і важыць кілаграмаў 30. А вось з маленькай цалкам можна справіцца і аднаму – у вышыню яны не большая за паўметра. І не цяжкая.

Калі вы хочаце захаваць елку ў кадцы да вясны, памятайце: максімальная плюсавая тэмпература, якую яна вытрымае, – каля 10-15 градусаў. Наталля раіць трымаць дрэўца ў пакоі не болей за суткі-двое – інакш памрэ і не дацягне да дачнага сезону. “Хаця, – кажа Наталля, – большасць прыходзіць па елку выключна каб упрыгожыць яе пад Новы год, а потым адправіць у сметнік”.

Але як захаваць такую прыгажуню да сезону высадкі? “Гэта цалкам магчыма!” – упэўнена дырэктар фірмы па ландшафтным дызайне “Грынтон” Ала Клапкова:

– Перад тым як занесці елку з вуліцы ў пакой, патрымайце яе нейкі час у рэжыме прамежкавай тэмпературы – на зашклёнай лоджыі ці ў калідоры, дзе трошку цяплей, чым на вуліцы. Выносіць на вуліцу трэба ў тым жа парадку – паступова мяняць тэмпературу.

У пакоі трэба сачыць за вільготнасцю паветра. Калі няма спецыяльнага ўвільгатняльніка, трэба елку адмыслова апырскваць і пажадана паліваць. А ў асабліва моцныя маразы на балконе лепей дадаткова ўцяпляць  карнявую сістэму – хутаць елку.

Фота Юліі Ваўчок.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter