Люди, истории Новости
CityDog.io
4

Гід па выставе «Тры працы ў сталовай»: графіці на швэдрах, гісторыя эстонскага старшыні калгасу і эратычныя ілюстрацыі ў прыбіральні

Гід па выставе «Тры працы ў сталовай»: графіці на швэдрах, гісторыя эстонскага старшыні калгасу і эратыч...
У галерэі «Сталоўка XYZ» зараз можна паглядзець тры праекты выдатнага эстонскага даследчыка, куратара і мастака. Мы пакажам вам экскурсію па экспазіцыі ад самога аўтара.

У галерэі «Сталоўка XYZ» зараз можна паглядзець тры праекты выдатнага эстонскага даследчыка, куратара і мастака. Мы пакажам вам экскурсію па экспазіцыі ад самога аўтара.

Янус Самма – мастак, які зладзіў ужо шмат выстаў, удзельнічаў у Венецыянскай біенале, жыў у Рыме і з 2007 года займаецца збіраннем гісторый пра геяў у савецкай Эстоніі. Зараз некаторыя яго праекты можна пабачыць у новай прасторы на вул. Фабрыцыуса, 4, а ў нас – пачытаць гід ад самога аўтара. Вялікі дзякуй валанцёрам, якія пераклалі аповед Януса на беларускую мову!

– Мне вельмi падабаецца iдэя спалучаць прыватнае з публiчным. Прыватнае – гэта швэдры, бо цеплыня – уласны памер, а публiчнае – гэта графiцi, стрыт-арт. Я выкарыстоўваў розныя матэрыялы: гэта можа быць трошкі шурпатая воўна, а можа быць нешта больш гладкае, як махер. Люблю кантрасты: надпiсы могуць быць даволі грубыя i брыдкiя, а матэрыял швэдра – наадварот, вельмi мяккi i прыемны. Увесь праект – пра навешванне ярлыкоў, лэйблаў, а швэдар – гэта штосьцi сярэдняе памiж модай, бытам i мастацтвам. На кожным швэдры ёсць ярлык, дзе напiсана месца паходжання графiцi, а на тых паперках, якiя вiсяць на сцяне, распiсана пра месца паходжання гэтых графiцi.

Янус сам гэтыя швэдры не вяжа, а прыцягвае да кааперацыі рамеснікаў.


А вось гісторыя пра фотаздымкі на сценах: Янус даследаваў гомасэксуальнасць савецкай Эстонii – збiраў iнфармацыю, рабiў iнтэрв’ю, капаўся ў архiвах. I даведаўся пра аднаго мужчыну, якога называлi Старшынёй. У 50-х гэты мужчына быў старшынёй калгаса: зрабiў паспяховую кар’еру, меў сям’ю, жыў на поўную выдатным савецкiм жыццём. Але ў сярэдзiне 60-х публiчна заявіў пра тое, што ў яго былi адносiны з мужчынамi. Быў судовы працэс, яму вынеслi прысуд у 1,5 гады, ён згубiў сваю пасаду, прыйшлося пераехаць з вёскi ў горад Тарту. Дом Старшыні стаў даволi папулярным у гейскiх кругах, да яго прыходзiлi на вечарыны. Ён стаў даволi знакамiтай асобай у Тарту, і нават цяпер, калі прайшло 25 гадоў з яго смерцi, людзi памятаюць пра яго. Жыццё гэтага чалавека скончылася драматычным чынам, у 1990-м, за год да набыцця Эстонiяй незалежнасцi: ён быў забiты. Для праекта Янус выбраў гiсторыю менавiта гэтай асобы – яна пакрывала ўсю гiсторыю стаўлення да гомасэксуальнасцi і розныя сацыяльныя станы:

– У мяне быў матэрыял – жыццё гэтага Старшынi, i я пачаў думаць, што рабiць з гэтым матэрыялам. Паспрабаваў пабудаваць стужку часу, на якой абазначаў узлёты i падзенні старшынi, усяго яго жыцця. I зразумеў, што так цi iнакш яно нагадвае лiбрэта, на якое я пачаў шукаць оперу. Гэтыя фотаздымкi – пастаноўка, опера, якой насамрэч нiколi не было. Кожны фотаздымак адлюстроўвае пэўны перыяд, прачытаць сiнопсiс гэтай оперы вы можаце на аркушах. 

– Так цi iнакш, ён быў ужо папулярным, ужо ўсё згубiў, што мог згубiць. Ён не быў палiтычным дысiдэнтам, ён не быў гей-актывiстам. Пасля таго, як Старшыня адбыў свой тэрмiн i згубiў свой уплыў, ён больш не цiкавiў улады. Тое, што ў яго адбывалася, – гэта былi проста вечарыны, тусоўкi.

– Трэці праект з экспазіцыі – плакаты ў прыбіральні – не настолькi сур’ёзны, у першую чаргу гэта кнiга плакатаў: я выбраў постары з iлюстрацыямi з кнiг маёй уласнай бiблiятэкi. Я шукаў менавiта тыя iлюстрацыi, якiя акружалi мяне, калi я рос дома з бацькамi. Яны даволi эратычныя, нягледзячы на тое, што былi ўзяты з самых простых кнiг, комiксаў, кнiг па мастацтве. I, як у выпадку са швэдрамi, да кожнай з iлюстрацый ёсць апiсанне – адкуль гэта выява, з якой кнiгi, выдавецтва, год выдання.

Янус дадае, што быў бы не супраць, калi б людзi дапаўнялi гэту экспазiцыю сваiмi ўласнымi творамi.

Выстава працуе да канца лістапада ў галерэі «Сталоўка XYZ» (вул. Фабрыцыуса, 4),
з 16:00 да 22:00. Уваход вольны.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото:  CityDog.by.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter