Новости За день
CityDog.io

Гісторыкі паказалі, як раней раслі дрэвы ў Мінску. Выглядае незвычайна – зацаніце самі

Гісторыкі паказалі, як раней раслі дрэвы ў Мінску. Выглядае незвычайна – зацаніце самі
Падпісчыкі тэлеграм-канала «Беларускі піонэр» заўважылі на старых фота, што ў Мінску, Магілёве і Оршы дрэвы некалі раслі проста з бруку ўздоўж праезнай часткі, без бардзюраў і агароджаў. Паглядзіце, як гэта выглядала.

У міжваенныя гады гарады БССР выглядалі зусім інакш, чым сёння. Як заўважылі ў Telegram-канале «Беларускі піонэр», на старых фотаздымках з Мінска, Магілёва і Оршы можна пабачыць дзіўную для сучаснага чалавека практыку: дрэвы ўздоўж вуліц садзілі не на тратуарах, а проста на ўскрайку праезнай часткі.

Так выглядалі вуліцы Мінска ў БССР. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр».

Тут таксама кадр з вуліц Мінска ў часы БССР. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр».

Тут таксама кадр з вуліц Мінска ў часы БССР. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр».

Як пішуць у тэлеграм-канале, ствалы дрэваў выходзілі прама з бруку ці асфальту, без дадатковых агароджаў або спецыяльных пляцовак для збірання вады. У некаторых выпадках нават бардзюр размяшчаўся за дрэвам, а не перад ім. Сёння гэта выглядае вельмі небяспечна, бо паміж аўтамабілямі і дрэвамі не было ніякіх перашкод.

Аднак у 1920-30-я гады сітуацыя была іншай: машын у гарадах амаль не было, таму такая высадка не ўспрымалася як праблема і выглядала натуральна для гарадскога ландшафту.

А вось так выглядаў Магілёў у часы БССР. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр».

Орша ў часы БССР. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр».

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter