«Чаму дыябетыку ніхто не кажа “всё это в твоей голове”?» Беларуска напісала эмацыйны пост пра тое, што адчувае чалавек, хворы на дэпрэсію

«Чаму дыябетыку ніхто не кажа “всё это в твоей голове”?» Беларуска напісала эмацыйны пост пра тое, што а...
Журналістка Адар’я Спевак у фэйсбуку піша пра тое, што жыве з дэпрэсіяй ужо больш за 8 гадоў і пастаянна сутыкаецца з каментарыямі кшталту «мыслі пазітыўна» і «трэба развеяцца». З дазволу Адар’і перадрукоўваем гэты пост.

Журналістка Адар’я Спевак у фэйсбуку піша пра тое, што жыве з дэпрэсіяй ужо больш за 8 гадоў і пастаянна сутыкаецца з каментарыямі кшталту «мыслі пазітыўна» і «трэба развеяцца». З дазволу Адар’і перадрукоўваем гэты пост.

«Дэпрэсія – гэта не “мне сёння сумна”»

АДАР’Я СПЕВАК
журналістка 

– Чаму дыябетыку ніхто не кажа «всё это в твоей голове»? І не раіць з’ездзіць на рыбалку, каб інсулін больш не быў патрэбны?

Такога кшталту каментарыі я часта бачу пад допісамі людзей, якія смела зрабілі coming out і адкрыта расказалі пра свае ментальныя разлады. У прыватнасці, пра дэпрэсію.

Дэпрэсія – гэта не «мне сёння сумна», а сур’ёзны збой у працы нейрамедыятараў. Некаторыя з іх у побыце часам называюць гармонамі (дапамін, норадрэналін, сератанін…).

З’ездзіць на рыбалку, каб змяніць нейронную актыўнасць мозгу, на жаль, не атрымаецца. Як і пазбавіцца такім чынам ад анказахворванняў, дыябету ці інсульту.

«Падняцца з ложка, пачысціць зубы, схадзіць у туалет – сапраўдная пакута»

– Я пакутую на дэпрэсійна-трывожныя разлады (толькі афіцыйна) дзесьці 8 гадоў, але сімптаматыка пачалася гадоў 11 таму. Зыходзячы з досведу, хацелася б простымі словамі расказаць, што гэта такое (вельмі часта патлумачыць менавіта гэту сімптаматыку чалавеку вельмі складана, бо кожны эпізод – нібыта падзенне ў прорву).

Адзначу, што я не 8–11 гадоў у суцэльным цяжкім стане, былі і перыяды палёгкі. Але ж апошнія год-паўтара я якраз правалілася ў прорву.

Карацей, што адбываецца:

  • Баліць усё цела так, быццам ты колькі сутак запар працаваў у шахце ці капаў зямлю. Ныюць мышцы і суставы.
  • У галаве – павольны туман, думкі не складваюцца, канцэнтрацыя ўвагі каля 0, адчуваецца толькі «божа, як цяжка».
  • У вобласці сонечнага спляцення – моцны ціск, быццам нехта нагрузіў туды камення. Трывога літаральна ад усяго.
  • З-за ўсяго гэтага проста падняцца з ложка, пачысціць зубы, схадзіць у туалет ці душ – сапраўдная пакута, як для здаровага чалавека галодным і стомленым падняцца на Эверэст.
  • Расце нянавісць да сябе з-за ўсяго гэтага (чаму я не магу, як нармальны чалавек, проста рабіць паўсядзённыя рэчы? Чаму пасля чысткі зубоў стамляюся так, што трэба легчы і адпачываць?).
  • Адпаведна, самаацэнка сцягваецца ўніз (што я за істота, не прыдатная ні да чаго?).
  • Сустрэцца з кімсьці ці нават пагутарыць па тэлефоне – катаванне. Хочацца схавацца ад усяго ў плед і ляжаць. Размовы выцягваюць энергію, трэба імітаваць чаканую «нармальнасць» і да т.п.
  • Так пачынаецца сацыяльная ізаляцыя, якая пасля выклікае адчуванне татальнай адзіноты.
  • Паступова руйнуецца не толькі камунікацыя, а ўсе сферы жыцця: побыт, астатняе здароўе, праца і да т.п. Адчуванне пустэчы і рост страху перад будучыняй.
  • У мяне наўпрост знік апетыт і павялічылася жаданне спаць у любой незразумелай сітуацыі – гэткія ўцёкі ад рэальнага (жорсткага, варожага і праблемнага ў вачах хворага) жыцця. Часам у людзей здараецца наадварот – бяссонніца і пераяданне, хто як рэагуе.
  • Адчуванне, што жыццё не мае сэнсу, нічога не прыносіць радасці (згадаем пра нейрамедыятары, якія зламаны), нічога не цікавіць. Адзінае жаданне – закансервавацца і ляжаць.

Калі эпізод не ў пікавым пункце (толькі наступае ці адпускае), то з’яўляецца трошкі энергіі, і гэта найлепшы перыяд для думак пра суіцыд або спроб. Бо ў перыяд піку ты не можаш уключыць пральную машынку, не тое каб яшчэ рэзаць вены ці вешацца.

Дэпрэсія – гэта хвароба, якая робіць жыццё невыносным. І гэты разлад не проста пра сум ці нейкія абстрактныя штукі кшталту непазітыўнага мыслення і да т.п. Гэта біялагічна абгрунтаваны разлад у нейроннай працы галаўнога мозгу.

На параду схадзіць на рыбалку ці пачаць «мыслить позитивно» адзіны адказ – адправіць на ***.

Што пачытаць і паглядзець, каб больш ведаць пра дэпрэсію?

«Дэпрэсія – самая жахлівая хвароба з усіх вядомых», – кажа Роберт Сапольскі, сусветна вядомы прафесар-нейраэндакрынолаг. Паглядзіце яго лекцыю «Дэпрэсія» – у ёй ён проста і зразумела расказвае, што адбываецца ў арганізме чалавека, хворага на дэпрэсію.

І яшчэ – некалькі карысных спасылак пра тое, як распазнаць дэпрэсію і як дапамагчы блізкім, хворым на яе:

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Ілюстрацыі: Freepik.com.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter