Вось тут можна запісацца на бясплатны анлайн-курс па коміксе ад пісьменніка з ЗША

Вось тут можна запісацца на бясплатны анлайн-курс па коміксе ад пісьменніка з ЗША
Амерыканскі культурны цэнтр запрашае на бясплатны курс па коміксе ад спецыяліста з ЗША, які адбудзецца з 15 лютага па 15 сакавіка анлайн у Zoom.

Амерыканскі культурны цэнтр запрашае на бясплатны курс па коміксе ад спецыяліста з ЗША, які адбудзецца з 15 лютага па 15 сакавіка анлайн у Zoom.

Калі: заняткі будуць праходзіць анлайн 1 раз у тыдзень у 19:00 (па Варшаве) – 15 лютага, 22 лютага, 1 сакавіка, 15 сакавіка.

Дзе: анлайн на платформе Zoom.

Што будзе: воркшоп Art of Making Comics правядзе спецыяліст з ЗША Алекс Сіманс, пісьменнік, аўтар коміксаў, мастак і выкладчык, кансультант у галіне інтэграцыі адукацыі і мастацтва, з дапамогай якогa за чатыры двухгадзінныя сесіі можна будзе стварыць 6–8-старонкавы комікс (чорна-белы).

Каму падыдзе: каб прыняць удзел у воркшопе, не трэба мець прафесійных ведаў і навыкаў малявання. Галоўнае – прыдумаць гісторыю, якую трэба будзе расказаць (на англійскай, рускай ці беларускай мовах).

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету з матывацыяй па спасылцы.

 

поделиться