Полезные подборки
CityDog.io

Што пачытаць улетку? Тут класны спіс літаратуры для спякотных дзён

Што пачытаць улетку? Тут класны спіс літаратуры для спякотных дзён
Выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала спіс кніг для летняга чытання: беларуская класіка, сучасная літаратура і нават школьная праграма – выбірайце нешта для сябе!

Выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала спіс кніг для летняга чытання: беларуская класіка, сучасная літаратура і нават школьная праграма – выбірайце нешта для сябе!

1. Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10–11-х класах. 19,60 руб.

У кнігу ўвайшлі творы сусветна вядомых класікаў амерыканскай і аўстрыйскай літаратуры.

2. Фелікс Акерман, «Аўташкола па-віленску». 30,80 руб.

Пажыўшы ў Гародні, Варшаве і Вільнюсе ды размаўляючы на мовах гэтых краін, нямецкі гісторык і падарожнік Фелікс Акерман прапануе ўнікальную перспектыву нашага кутка Еўропы.

У аўтарскія замалёўкі ўплецены гісторыі беларусаў, літоўцаў, яўрэяў, караімаў, прусаў, немцаў, брытанцаў, сірыйцаў – і з гэтай мяшанкі паўстае неадназначны, але бліскучы вобраз сучаснай Еўропы.

3. Антоні Лібера, «МАДАМ». 26,50 руб.

Падзеі рамана адбываюцца ў 1960-я гады, якія апісваюцца з доляй горкай іроніі і шчымлівай настальгіі. Апавядальнік, малады чалавек, вучань выпускнога класа, захапляецца настаўніцай французскай мовы і спадзяецца на ўзаемнасць, таму пачынае не толькі марыць, але і дзейнічаць, уключаючы ўвесь свой інтэлект і абазнанасць у паэзіі, музыцы і правілах шахматнай гульні.

4. Вінцэсь Мудроў, «Меліярацыя з Альбэрам Камю». 18,40 руб.

10 апавяданняў, у якіх аўтар піша пра нашы дні і згадвае часы маладосці. Выдатная мова, дарослыя сюжэты і гурманскі наклад кнігі: толькі 150 асобнікаў.

5. Мікола Адам, «Дачка». 32,20 руб.

Гэта гісторыя Майстра і Маргарыты ў сучасных умовах, дзе каханне перамешана з нянавісцю, а давер – са здрадай, і толькі сяброўства ды любоў не даюць упасці долу, калі зусім не стае сіл.

6. Уладзімір Караткевіч, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». 44,90 руб.

Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера. Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак…

7. Галіна Багданава, «Паляванне на Любаву». 12,50 руб.

Інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся найважнейшы Божы дар – Любоў і Каханне.

8. Узі Вайль, «Буржуазія задаволена не да канца». 12,50 руб.

У кнізе сабраны апавяданні і скетчы аўтара, якія моцна розняцца паводле метаду: адны з іх – рэалістычныя, іншыя – фантастычныя, трэція – містычныя, але ўсе яны маюць справу з няўлоўнай сутнасцю шчасця, кахання, смерці і болю.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter