«Вот и выходит от 1500 да 2700 евро на семью из четырех человек». Минчанин рассказывает, сколько сейчас стоит жить в Болгарии на курорте

«Вот и выходит от 1500 да 2700 евро на семью из четырех человек». Минчанин рассказывает, сколько сейчас ...
Врач-психотерапевт Константин Минкевич, который сейчас живет в болгарской Варне, сделал пост в фейсбуке про то, сколько стоит жить семье из 4 человек в этой стране.

Врач-психотерапевт Константин Минкевич, который сейчас живет в болгарской Варне, сделал пост в фейсбуке про то, сколько стоит жить семье из 4 человек в этой стране.

Возьмем сям’ю з 4 чалавек, якая жыве ў Варне

 

 

У Сафіі выйдзе даражэй, у Плоўдзіве і Бургасе плюс-мінус тое самае, у іншых гарадах можа быць танней, асабліва жытло.

Спачатку ўявім сабе найпрасцейшы варыянт: у нашай сям’і ёсць уласнае жытло. Ну, вось так выйшла. Што мы маем у гэтым выпадку? Прыблізна 500 еўра на супермаркет: ежа плюс розныя побытавыя дробязі. Камуналка выйдзе ў сярэднім каля 100 еўра ў месяц: зімой больш, летам менш.

 

Накінем пару сотняў на ўсё і – атрымаем 800 еўра, гэта мінімум на сям’ю. Галадаць не давядзецца, але і шыкаваць не атрымаецца, па рэстаранах не пагуляеце. Ну, і адпачынак прыдзецца праводзіць па месцы жыхарства: на шчасце, мора і сонца тут свае.

Але далёка не ўсе адразу гатовыя купіць кватэру. Арэнда будзе каштаваць…

Тут крыху цяжка, пасля пачатку вайны цэны пачалі расці, таму я магу крыху памыліцца, але агульнае ўяўленне дам.

Папярэдне патлумачу: у Балгарыі пакоем лічыцца любая асобная прастора, напрыклад, кухня таксама ўваходзіць у лік. Таму 4-пакаёвая кватэра можа мець у складзе дзве спальні, хол і кухню. Але часцей усё ж такі вы сустрэнеце тры спальні і кухню-хол. А яшчэ часцей: прыйдзецца задаволіцца 3-пакаёўкай, бо чатыры пакоі – гэта рэдка і дорага, такія вось справы.

Але дапусцім, вам пашчасціла знайсці 4 пакоі. У далёкіх ад мора спальніках вы можаце засяліцца і за 400 еўра ў месяц, а можа нават і танней, але які будзе стан тае кватэры і наваколля – пытанне. Падобныя цэны будуць і ў так званых «местностях», я бы іх называў прадмесцямі. Там досыць новая забудова, часам вельмі прыстойныя кватэры, але сумнеўная інфраструктура і цэнтр досыць далёка: вакол дома няўтульна і сумна, але жыць можна.

А вось штосьці прыстойнае ў цэнтры будзе пачынацца ад 600–700 еўра, зараз магчыма і больш. ОК, скажам так, за 500 штосьці ў прынцыпе адшукаць можна: 3-пакаёвая кватэра будзе танней, але чорт з ім, гуляць дык гуляць!

Такім чынам, плюс 500 еўра арэнда – атрымліваецца 1300 еўра.

Калі ў нас сям’я з чатырох чалавек, у ёй могуць быць дзеці

Дзіцячы садок? Дзяржаўны для іншаземцаў можа быць праблемай, таму хутчэй за ўсё прыйдзецца шукаць прыватны. Гэта прыкладна 400 еўра ў месяц. Маем ужо 1700.

Калі дзеці школьнага ўзросту, ёсць варыянты. У школу бясплатна возьмуць усіх. Але гэта будзе балгарская школа на балгарскай мове. Ці гэта дрэнна? Калі дзіцё малое, на маю думку, не: вывучыць мову і будзе сабе вучыцца, напрыканцы атрымае еўрапейскі атэстат, з якім тэарэтычна можна хоць куды па ўсім Еўразвязе, а практычна – ад дзіцяці будзе залежаць.

А вось калі вучыць мову з нейкіх прычынаў не варыянт ці калі чамусьці наогул не хочацца ў дзяржаўную школу, давядзецца шукаць школу прыватную.

Выбар іх у Варне абмежаваны, кошты: давайце пакладзем 600 еўра ў месяц, ёсць і танней, ёсць і даражэй. Калі ў нас адно дзіцё ходзіць у садок, а другое ў школу, выходзіць 2300 еўра, калі абодва ў школе – 2500 еўра. Затое калі абодва ў дзяржаўнае школе, вяртаемся да адзнакі ў 1300.

Дарагая гэта справа – вучыць дзяцей, нават у Балгарыі! А калі мы ўжо згадалі пра дзяцей, прыйдзецца яшчэ мінімум пару сотняў накінуць на нашу базавую суму, дзеці і з вопраткі/абутку вырастаюць, і ў гурткі/секцыі ходзяць.

Вось і выходзіць ад 1500 да 2700 еўра ў месяц на сям’ю з чатырох чалавек з двума дзецьмі

Нагадаю: гэта самы мінімум для выжывання. Калі вы хочаце мець нейкі запас на дадатковыя выдаткі, выязджаць разок на адпачынак, хадзіць у рэстаран – дадавайце яшчэ адпаведна вашым патрабаванням.

А вось для сям’і з двух чалавек кошты значна больш прывабныя

За 200–250 еўра на месяц можна абедаць штодня ў рэстаранчыку, зыходзячы з 20 абедаў, дома харчавацца яшчэ танней. Я б сказаў, што на ежу і побыт трэба каля 400 еўра – і гэта калі не лічыць кожную капейку. Плюс 200 еўра на кватэру з адной спальняй, гэта (была?) рэальная цана. Карацей кажучы, за 800–1000 еўра ўдваіх можна жыць, і нават няблага.

І апошняе, непрыемнае (але што паробіш!)

Інфляцыя ў Балгарыі б’е ўсе (балгарскія) рэкорды, цэны растуць жахліва (што нагадвае Беларусь у крышачку неспакойныя гады, то бок бывала лепей нават там), таму пазначаная сума актуальная на бягучы час.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: архив героя.

поделиться