Подводим книжные итоги первой половины 2021 года. Среди лучших книг – произведения белорусских писателей, расстрелянных в 1937-м, переводы европейских авторов, книги современников и краткая биография группы «Нейро Дюбель».
Мы попросили крупнейшие издательства – «Янушкевіч», «Галіяфы» и «Логвінаў» – рассказать о лучших новинках 2021 года. Вот что они ответили.
«(Не)расстраляныя»

«(Не)расстраляныя» – кніга з гісторыямі жыцця 18 беларускіх пісьменнікаў, іх выбранымі творамі і ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.
Гэта кніга – не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча.
Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна ў 1937-м, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу.
«Крабат: Легенда чорнага млына», Отфрыд Пройслер

У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэта казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні дабра і зла, у якім кожны чалавек мусіць зрабіць цяжкі выбар. Таму што дабро хоць і мае сілу, але вызваліцца з пут зла і дамагчыся свабоды не так і лёгка.
«Сёння я не хацела б з сабой сустракацца», Герта Мюлер

Пісьменніца малюе жыццё шараговага чалавека ва ўмовах дыктатуры Чаўшэску, стварае атмасферу страху, у якім людзі знаходзяцца кожны дзень.
Раман нобелеўскай лаўрэаткі 2009 года Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» паказвае адзін дзень з жыцця гераіні – чытач суправаджае яе па дарозе на чарговы допыт, едзе з ёй у трамваі, назірае за пасажырамі і паглыбляецца ў свет яе ўспамінаў, асацыяцый і думак.
«Сараеўскае Мальбара», Міленка Ергавіч

Сам пісьменнік расказвае пра кнігу так: «Гэтыя апавяданні я пісаў у безвыходнай сітуацыі для маёй краіны, у часе, калі Сараева было пад аблогай. Гэта была безвыходная сітуацыя і для мяне асабіста. Здавалася, што больш не існуе свет, у якім я мог бы жыць. Апавяданні я пісаў, каб для сябе самога захаваць памяць пра тое, што мой свет наогул некалі існаваў. Гэта вельмі дзіўны матыў для пісання. Але, напэўна, найлепшы.
У жывога чалавека можна забраць усё, апроч права расказваць пра сябе і свой свет. У гэтых апавяданнях зноў існуе тое, чаго ў сапраўднасці больш няма. А калі існуе ў апавяданнях, дык, можа, аднойчы зноў узнікне і ў сапраўднасці».
Для ознакомления: Заключенные советуют книги, которые они прочитали в тюрьме на Володарского: «Удивляло, что такая книга есть в библиотеке СИЗО»
«Огромная тень дождевого червя: Почти правдивая история группы Neuro Dubel», Павел Волотович, Алексей Ковалев

Краткая биография группы «Нейро Дюбель» времен ее «золотого состава», рассказанная непосредственными свидетелями тех событий. История о том, как всего за несколько лет любительский коллектив превратился в одну из самых известных рок-групп современной Беларуси.
«Дзікунка», Эліза Ажэшка

Раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка» ў ХІХ стагоддзі быў названы «кавалкамі сказаў, налепленых адзін на адзін», з прымітыўным стылем, які «ледзь адпавядае мастацкаму твору». У ХХ стагоддзі, ужо пасля смерці пісьменніцы, пра яго напісалі як пра «самы глыбокі, самы мудры і самы кранальны яе раман».
Што можна сказаць пра гэты твор ў ХХІ стагоддзі? Вы знойдзеце тут кнігу ў кнізе: Святлана Воцінава дадала даследаванне акалічнасцей напісання, пераклады лістоў і артыкулаў, пад адной вокладкай размясціла меладраму і нон-фікшн. А таксама ператварыла кнігу ў квэст, зрабіўшы чытача героем сюжэта.
«Эда. Песні пра багоў»

«Песні пра багоў» – першая частка «Паэтычнай Эды», аднаго з найбольш вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры. У кнігу ўвайшлі як вядомыя паэмы з «Каралеўскага кодэкса», так і творы з іншых крыніц, да якіх рэдка звяртаюцца перакладчыкі.
Гэта першы поўны пераклад эдычных песень пра асаў і ванаў, альваў і двэргаў, ётунаў і валькірый на беларускую мову. У дадатак да тэкстаў кніга змяшчае змястоўныя каментарыі да кожнай паэмы, дзе апроч тлумачэнняў падаюцца і цікавыя факты па гісторыі твораў і асаблівасцях іх перакладу.
«ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому», Сяргей Пляскач

У рамане аўтар паказвае перыяд распаду савецкай імперыі. Галоўны герой Міхал Радзевіч трапляе ў войска, дзе сутыкаецца з поўным бяспраўем, дзедаўшчынай, крадзяжамі ды п’янствам. Неўзабаве яго асноўным клопатам становіцца праблема фізічнага выжывання.
«Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Вольга Гапеева

Ці звязана схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота – вырак сапраўды «чалавечнага» чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах – як усё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай?
Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказы на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёл і вулканаў.
«Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі», Максім Клімковіч

У кнізе Максім Клімковіч аб’яднаў скразным сюжэтам страшныя гісторыі дзіцячага гарадскога фальклору. Яны «не прычасаны» крывадушным літаратурным маралізатарствам. Жорсткія сюжэты застаюцца такімі, якімі іх расказвалі і расказваюць адно аднаму самі дзеці.
Гэта працяг даўняй літаратурнай традыцыі, закладзенай яшчэ братамі Грым, Шарлем Перо. У Беларусі яе працягвалі Ян Баршчэўскі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях») і бліжэйшы нам па часе Ігар Сідарук («Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука»).
«Варта на Рэйне», Алесь Гародня

Германія часоў Першай сусветнай вайны. Рабочы фабрыкі электрапрылад Альфрэд Кляйн мабілізаваны на фронт. Ён праходзіць вайну ад пачатку і да канца, не разумеючы яе сэнсу і мэт, а потым далучаецца да рэвалюцыйных падзей. Ягоная дзяўчына Грэтхэн застаецца ў Берліне, страчвае працу і вымушана пайсці на панэль…
Аповесць напісана ў 1927 годзе наватарскім для таго часу «фельетонна-футурыстычным» стылем. Месцы, падзеі, людзі, словы, думкі, спадзяванні – усё быццам бы зліваецца ў адзін шалёны вір-калейдаскоп, імя якому – вайна.
Аўтар, беларускі пісьменнік нямецка-рускага паходжання Алесь Гародня (Аляксандр Функ, 1899–1944), у сталінскія часы перажыў тры арышты і памёр у зняволенні.
«Змарагды кроз», Сяргей Астрэйка

Сяргей Астрэйка (1912–1937) – таленавіты беларускі паэт міжваеннага пакалення. Багатая, маляўнічая метафарыстыка разам з сапраўднай моўнай «паліфаніяй» вызначаюць адметны стыль аўтара, чые паэмы «Змарагды кроз» і «Бенгалія» атрымалі высокія ацэнкі сучаснікаў. Першая з іх уяўляе з сябе рамантычна-філасофскі роздум Сяргея Астрэйкі над шляхамі развіцця роднага краю, другая прысвечана вызваленчаму руху бенгальскага народа ў часы каланіяльнай залежнасці.
Пры жыцці паэт, які стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій, так і не паспеў выдаць ніводнай кнігі. Няшмат у яго было і публікацый у друку. Сёння ўпершыню пад адной вокладкай сабраны амаль усе вядомыя на гэты момант творы Сяргея Астрэйкі – вершы, паэмы, а таксама газетныя нататкі і часопісныя артыкулы.
«Дэкодэр цішыні», Павел Дарохін

Дэбютны зборнік Паўла Дарохіна з аўтарскімі ілюстрацыямі, складзены з вершаў 2006–2020 гадоў. Гэта мінскі паэт, мастак і аўтар вокладак кніг Змітра Кустоўскага, Ганны Златкоўскай, Міколы Каляднага, Алеся Бычкоўскага, Сяргея Белаяра, Усевалада Гарачкі, Збыха Слупоўскага і зборніка вершаў Крысціны Бандурынай.
«Дэкодэр цішыні» паэтычна пераасэнсоўвае беларускую паўсядзённасць і рэчы, знаёмыя кожныму беларусу.
«Жизнь без смысла», Сергей Селецкий

Живопись белорусского художника Сергея Селецкого имеет дело с крайне болезненными и острыми темами, которые переживает человек. Юмор и ирония, сочетание различных графических приемов, большое количество героев и деталей в рамках каждого отдельного рисунка – ключевые составляющие работ художника.
«Цынік на прагулцы», Станіслаў Ежы Лец

У кнігу ўвайшлі найлепшыя вершы і фрашкі з дванаццаці зборнікаў паэта ў беларускіх перакладах Андрэя Хадановіча.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.