Белорусскую классику вроде «На ростанях» і «Каласы пад сярпом тваім» знают все. А что необычного осталось в той части литературы, которую нам не преподавали? Узнали у преподавательницы БГУ.
Людміла Сінькова
прафесарка, доктарка філалагічных навук, выкладчыца БДУ
– Беларуская літаратура – адна з самых цікавых у свеце. Нашы аўтары любяць ставіць глабальныя пытанні, не баяцца трапіць у пекла самага страшнага чалавечага вопыту. Яны імкнуцца разгаліноўваць праблематыку, адсылаць чытача да глыбокіх падтэкстаў.
Беларускія пісьменнікі з лёгкасцю выходзяць за межы жанравых канонаў. Ну, і калі беларус ужо бярэцца за пісьменства, то літаральна гарыць сваімі ідэямі. Звярнуць яго з выбранага шляху бывае няпроста.
Так пісалі і пішуць не толькі празаікі, але і паэты: Ніл Гілевіч і Міхась Стральцоў, Алесь Разанаў і Яўгенія Янішчыц, Рыгор Барадулін і Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк і Ігар Бабкоў.
Такімі былі і застаюцца беларускія драматургі – ад Алеся Петрашкевіча да Сяргея Кавалёва. Сярод пералічаных тут мною адзінак, цалкам выпадкова вылучаных з некалькіх сотняў, толькі двое (Стральцоў і Янішчыц) не дажылі да ХХІ стагоддзя.
Містыка і міфы: «Расшыфроўка сэнсу гэтых міфаў захапляе чытача»
Максім Гарэцкі – «Роднае карэнне»
Апавяданне можна знайсці ў зборы твораў Гарэцкага. Гэта гісторыя пра студэнта-медыка, маладога скептыка, які едзе да бацькоў у вёску, каб разабрацца там з «нячыстай сілай», бо сям’я апанавана страхам і баіцца ўвайсці ў сваю хату.
Знойдзеце гэту гісторыю ў зборніку твораў «Тутэйшыя». Яна пра сучаснага студэнта-філолага, якога роднае балота ратуе ад калецтва або смерці.
Пятро Васючэнка – «Упрочкі»
Таксама можна знайсці ў гэтым жа зборніку. Апавяданне пачынаецца як вясёлая і дастаткова іранічная гісторыя пра сучасніка, а разгортваецца як міфалогія з чараўніцтвам на Каляды.
Людміла Рублеўская – «Старасвецкія міфы горада Б*»
Гэта ўжо асобная кніга. Вельмі дасціпная травестацыя сюжэтаў з грэчаскай і рымскай міфалогіі. Перад кожнай навелай, у якой абыгрываецца міф, Рублеўская замест эпіграфа дае кароценькі пераказ зыходнай старажытнай гісторыі. «Расшыфроўка» сэнсу гэтых старасвецкіх міфаў захапляе чытача.
Дэтэктывы з элементамі фантастыкі: «Героі спрабуюць змяніць будучыню праз магчымасць трапіць у мінулае»
Міраслаў Адамчык і Максім Клімковіч – «Каханка д’ябла, або Карона Вітаўта Вялікага»
Аповесць ёсць у зборніку сучасных дэтэктываў «Карона Вітаўта Вялікага». У гэтым дэтэктыве гісторыя і сучаснасць пераплецены паміж сабой, рэальныя факты змешаны з фантазіяй, гумарам і пародыяй на штампы тых фільмаў-баевікоў, якія расказваюць пра пагоню за скарбамі.
Міхась Зарэцкі – «42 дакументы»
Апавяданне знойдзеце ў зборы твораў Зарэцкага. Яно сапраўды складзена з «дакументаў». Дакладней – з анкет, пратаколаў, лістоў і дзённікавых запісаў. А вось сюжэт – гісторыя пра ліквідацыю банды Заслаўскага ў 1919 годзе.
У гэтым апавяданні герой Блонскі закахаўся ў маладую прывабную Шумаву. Але яна хавае нейкую таямніцу, якая не дае ёй быць шчаслівай. Блонскі пачынае сачыць за жанчынай і раскрывае праўду.
Людміла Рублеўская – «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію»
Аповесць шукайце ў аднайменным выданні разам з творам «Сутарэнні Ромула». Па сюжэце маладыя людзі спрабуюць змяніць будучыню праз магчымасць трапіць у мінулае.
Рамантыка: «Спадабаецца тым, хто любіць прозу Рэмарка»
Міхась Зарэцкі – «Кветка пажоўклая»
Гэта апавяданне са збору твораў Зарэцкага расказвае, як імператывы правільных паводзін у грамадстве разбураюць асабістае жыццё чалавека.
Апавяданне ёсць у зборы твораў Чорнага. Маладыя Павел, Насця і Алесь са сваімі пачуццямі напярэдадні савецкай эпохі, ад якой чакаюць шчасця.
Кузьма Чорны – «Вераснёвыя ночы»
Там жа знойдзецца яшчэ адна гісторыя пра каханне. Яна – пра выбар прыгожай Агаты паміж двума мужчынамі: надзейным ды нямілым Зыгмусём Чухрэвічам і бяспутным, але ж такім прывабным Асташонкам.
Іван Навуменка – «Смутак белых начэй»
Раман для тых, хто любіць прозу Рэмарка і гісторыі пра юнацкае каханне на вайне.
Васіль Быкаў – «Пакахай мяне, салдацік»
Аповесць можна знайсці ў зборы твораў выдавецтва «Время», таксама ўвесь Быкаў ёсць у Сеціве. Трагічнае, як заўсёды ў Быкава, каханне ў апошнія дні 1945 года ў Аўстрыі. Менавіта там і сустракаюцца землякі – Змітрок Барэйка і Франя.
Іван Шамякін – «Слаўся, Марыя»
Аповесць ёсць як у зборах твораў, так і ў выглядзе асобнага выдання. Гэта аўтабіяграфічная споведзь пра сямейнае жыццё Івана Пятровіча з Машай Кротавай. Ён ведаў яе са школьных, яшчэ дзіцячых гадоў, і быў побач з ёю да самай смерці.
«Лісты жыцця і кахання» Гаўрылы Гарэцкага і Ларысы Парфяновіч-Гарэцкай
Гэта асобнае выданне, укладанне Радзіма Гарэцкага. Гісторыя незвычайнага кахання незвычайных людзей, складзеная з іх ліставання.
Аповесць пра тое, як сталая жанчына на партыйнай пасадзе амаль міжвольна губіць каханага мужчыну – былога аднакашніка па студэнцтве, харызматычнага дырэктара завода.
Раман у фрагментах з кнігі «Сям’я». У раздзеле «Дачка і жонка» разгортваецца гісторыя кахання і стварэння сям’і на фоне познесавецкіх і далейшых гадоў у Мінску.
Андрэй Федарэнка – «Гісторыя хваробы»
Аповесць знойдзеце ў аднайменным выданні або ў іншых зборніках прозы Федарэнкі. У ім – досвед кахання ў інтэр’ерах студэнцкага інтэрната на сыходзе савецкай эпохі.
Алесь Наварыч – «Венерыны чаравічкі»
Можна прачытаць у зборніку «Сучасная беларуская проза: традыцыі і наватарства». Гісторыя пра каханне падлеткаў, калі дзяўчаты яшчэ бязлітасныя, а хлопцы – не нахабныя.
Алесь Наварыч – «Ноч пацалункаў незалежнасці»
Ёсць у аднайменным зборніку апавяданняў тады яшчэ маладога аўтара. Сюжэт пра тое, як хлопец-студэнт прыязджае ў сваю палескую вёску і сустракаецца з аднагодкамі.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: unsplash.com