Гайды, разборы
CityDog.io

Беларусы написали в КГБ 40 тысяч доносов – менее чем за 10 лет. Как думаете, на кого и о чем?

Беларусы написали в КГБ 40 тысяч доносов – менее чем за 10 лет. Как думаете, на кого и о чем?
В конце апреля группа хакеров «Киберп***изаны» (организация, классифицированная как экстремистская в Беларуси) взломала сайт КГБ и выложила в Сеть около 40 тысяч доносов. CityDog.io попросил историка рассказать, насколько типична практика с доносами в Беларуси и можно ли ее сравнивать с ситуацией в других странах.

В конце апреля группа хакеров «Киберп***изаны» (организация, классифицированная как экстремистская в Беларуси) взломала сайт КГБ и выложила в Сеть около 40 тысяч доносов. CityDog.io попросил историка рассказать, насколько типична практика с доносами в Беларуси и можно ли ее сравнивать с ситуацией в других странах.

Что произошло?

В конце апреля хакеры из инициативы «Киберп***изаны» (ресурс, признанный в Беларуси экстремистским) взломали сайт КГБ. Они выложили в публичный доступ 40 тысяч доносов, которые поступали в спецслужбу в период с 2014 по 2023 годы.

А что писали в доносах?

На самом деле настоящих доносов было в разы меньше, чем изначально заявили взломщики. Большинство из них оказались спамом. Например, один из обратившихся в КГБ мужчин написал серию кляуз, в которых он описывал, как на него повлиял просмотр аниме и о чем с ним разговаривает Дьявол. «Пришельцы сказали, что бессмертие только мне и им. Так что можете не стараться!» – такое сообщение оставил силовикам аноним из Минска в 2017 году.

При этом большое количество обращений в КГБ было связано с просьбами отыскать пропавших или репрессированных в 1930-е годы родственников. Таких писем было более тысячи, причем не только от беларусов, но и граждан других стран, например из России, стран Балтии, Германии и даже Италии.

Также среди писем и были предложения о сотрудничестве. «Как можно устроиться к вам? Я не знаю почему, но хочу у вас работать. Подскажите, возможно ли это?» – спрашивал силовиков Андрей из Мозыря в 2014 году. Подобные обращения были и в форме больших резюме. В них люди описывали свою карьеру и личные характеристики, а затем уточняли, что нужно сделать, чтобы поступить на службу в КГБ.

Были и политические доносы, хотя не так много, как изначально казалось. Среди них – жалобы на работу некоторых беларуских СМИ, а также обращения в сторону политических активистов и журналистов.

В 2020 году многие писали силовикам слова благодарности. «Спасибо Вам за работу. Пожалуйста, сохраните эту прекрасную страну!» – написал Иван из России в 2020 году. Были и те, кто, наоборот, критиковал деятельность КГБ и милиции во время активных протестов.

Некоторые люди писали о своих знакомых и коллегах. Например, минчанка Людмила писала донос на сотрудников одного из столичных диспансеров. Она писала про своих сослуживцев, которые носили на руке белые ленты и вешали на рабочие шкафчики плакаты с незарегистрированной символикой.

А вось што думае пра даносы гісторык

АЛЯКСАНДР ПАШКЕВІЧ
кандыдат гістарычных навук, эксперт Беларускага інстытута публічнай гісторыі

– Не сакрэт, што сістэма даносаў была папулярнай ў часы Савецкага Саюза. Яе выкарыстоўвалі для кантролю за грамадствам і падаўлення палітычнага дысідэнцтва. А наколькі шырока гэта было распаўсюджана ў Беларусі?

– Праводзіць нейкі вычарпальны параўнальны аналіз магчымасці на сённяшні дзень няма: архівы КДБ, дзе тыя даносы захоўваюцца, не адкрытыя. Але можна меркаваць, што з’ява была ў тагачаснай БССР вельмі распаўсюджана. Гэтак жа было і ў іншых рэгіёнах СССР.

У гэтым няма нічога дзіўнага, бо развіццю гэтай з’явы спрыяла сама атмасфера, створаная ў грамадстве. Большасці даносаў проста не было б, калі б сістэма адкрыта не заахвочвала да гэтага. За кляўзы абяцалі матэрыяльныя бонусы (грошы, кар’ернае прасоўванне, іншыя даброты) і ілюзію асабістай бяспекі. Ілюзію – бо мы ведаем, што многіх даносчыкаў каток рэпрэсій не абышоў.

Але варта адрозніваць свядомае даносніцтва, зробленае добраахвотна па ідэйных меркаваннях ці з мэтай атрымання нейкіх дабротаў, і вымушанае. Другое – гэта калі чалавек кіруецца страхам, часта ірацыянальным.

У часы, калі рэжым не праводзіць масавых рэпрэсій, пераважаюць даносы першага тыпу. Падчас дзяржаўнага тэрору рэзка ўзрастае доля другіх. Стаўленне да адных і да другіх наўрад ці мусіць быць аднолькавым, бо матывацыя мае важнае значэнне.

– Да чаго, на вашу думку як гісторыка, прыводзяць даносы? Наколькі гэта эфектыўная практыка барацьбы з рознымі масамі людзей?

– Заахвочванне з боку рэпрэсіўнай сістэмы даносаў і нават прамое прымушэнне да іх – гэта адзін са спосабаў яе самазахавання. Такім чынам грамадства звязваецца своеасаблівай «кругавой парукай».

Недэмакратычныя рэжымы зацікаўленыя ў тым, каб як мага больш людзей пераходзіла розныя маральныя рубіконы. Тым самым яны могуць моцна прывязацца да рэжыму і звязваць сваю асабістую будучыню толькі з ім.

Зрабіўшы нейкія амаральныя крокі, чалавек баіцца, што пры новай палітычнай рэальнасці яму за гэта трэба будзе адказваць. Уцягнуўшы ў гэту варонку як мага больш людзей, рэжым кансалідуецца і цэментуецца. Чалавек, які данёс – нават вымушана, – часта баіцца перамен. У захаванні статус-кво ён пачынае бачыць найменшае для сябе зло.

Гэта пашырае базу падтрымкі рэжыму і дазваляе рабіць кантроль над грамадствам татальным. Колькі б ні было спецыяльна навучаных сілавікоў – усё адно іх да кожнага чалавека не прыставіш. А вось калі грамадства наскрозь прасякнута даносчыкамі, то людзі і самі будуць баяцца гаварыць і тым больш рабіць нешта крамольнае. Яны будуць бачыць патэнцыйных ворагаў у самых блізкіх людзях. Што ўладам і патрэбна.

– Нядаўна папулярнасць набраў хлопец з Германіі, які напісаў на землякоў 4227 даносаў. Ці былі прыклады ў гісторыі іншых краін, калі людзі гэтак жа масава рабілі даносы? І чым яны скончыліся як для тых, на каго даносілі, так і для «стукачоў»?

– Схільнасць да даносаў не нейкая выключная ўласцівасць аўтарытарных ці таталітарных рэжымаў. У развітых дэмакратыях таксама ёсць людзі, якія гэтым займаюцца, прытым ад душы.

Праўда, варта агаварыцца, што ў выпадку гэтага чалавека гаворка ідзе ўсё ж не пра палітычныя даносы, а пра паведамленні пра парушэнне розных бытавых прадпісанняў. Гэта могуць практыкаваць і іншыя законапаслухмяныя немцы. Наўрад ці гэты хлопец адзіны такі. Нейкія працэнты людзей падобнага кшталту ёсць у любым грамадстве. Пры пэўных умовах яны былі б яўна гатовы рабіць і палітычныя даносы.

Іншая рэч – што пры дэмакратычнай сістэме яны не робяць пагоды, бо іх энтузіязм не стымулюецца дзяржавай. І большасць грамадзян, і чыноўнікі асабліва не зацікаўленыя гуляць у такія гульні.

Калі дэмакратычную сістэму ўдаецца зламаць, тады і бярэцца сістэма вялізных кляўз. Мы бачылі гэта на прыкладзе той жа Германіі ў 1930-я гады. У часы нацысцкага рэжыму даносніцтва там так жа, як і ў сталінскім СССР, квітнела.

Як у адным, так і ў другім выпадку немалое значэнне мела наяўнасць моцнай ідэалогіі, у якую многія не паказушна, а рэальна верылі. Адпаведна, было шмат даносаў, зробленых ідэйна. Іх рабілі верай у тое, што тым самым дадаюць унёсак у «святую справу».

Даносніцтва ў той ці іншай форме квітнее ў любых недэмакратычных рэжымах, дзе пэўныя групы людзей узурпіруюць уладу і ўтрымліваюць яе сілай.

Адносна пакарання даносчыкаў – на жаль, калі гаворка ідзе пра шараговых выканаўцаў, з гэтым звычайна ёсць складанасці. Няма нават фізічнай магчымасці пакараць абсалютна ўсіх. Часта змяненні прыходзяць не рэвалюцыйным, а эвалюцыйным шляхам, калі прынамсі частка старой эліты пагаджаецца добраахвотна пайсці на кампрамісы з грамадствам. Адной з умоў гэтага ставіць гарантыі бяспекі для сябе і іншых ранейшых прыхільнікаў рэжыму.

Трапляюць пад суды і, адпаведна, нясуць крымінальную адказнасць у найлепшым выпадку толькі ключавыя асобы рэжыму. Пад пакаранне пападаюць тыя, на сумленні каго сапраўды злачынствы найбуйнейшага маштабу.

Ёсць, аднак, не толькі фармальная адказнасць, але і маральная. Усё ж такі даносніцтва не лічыцца доблесцю. Гэта мы выдатна бачым на прыкладзе цяперашняга кейса. Многія даносчыкі ў КДБ, да якіх здолелі дазваніцца журналісты, спрабуюць прынамсі напачатку адмаўляць сам факт здзяйснення імі даносу. То бок яны разумеюць, што гэта справа не ганаровая.

Таго, каб даносчыкі, асабліва свядомыя, панеслі ў будучыні маральную адказнасць, грамадства патэнцыйна здольнае дасягнуць уласнымі сіламі, без прыцягнення дзяржаўных інстытутаў.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: архив героя, Unsplash.com.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter