А вы ведаеце, што ваша бабуля была трэндсетэркай? Разам з эксперткай расказваем, чаму беларускі традыцыйны строй гэта крута

А вы ведаеце, што ваша бабуля была трэндсетэркай? Разам з эксперткай расказваем, чаму беларускі традыцый...
Эка-ініцыятыва Sviadomy Šyk – гэта праект аб устойлівай модзе і аб тым, як апранацца стылева і пры гэтым з клопатам аб планеце. Разам з Вольгай, дызайнеркай і эксперткай па традыцыйным беларускім касцюме, CityDog.io расказвае пра беларускі строй, яго ўнікальныя асаблівасці і ўплыў на сучасную моду.

Эка-ініцыятыва Sviadomy Šyk – гэта праект аб устойлівай модзе і аб тым, як апранацца стылева і пры гэтым з клопатам аб планеце. Разам з Вольгай, дызайнеркай і эксперткай па традыцыйным беларускім касцюме, CityDog.io расказвае пра беларускі строй, яго ўнікальныя асаблівасці і ўплыў на сучасную моду.

Што такое традыцыйны беларускі строй?

– Традыцыйны беларускі строй, па сутнасці, з’яўляўся прыкладам усвядомленага мінімалізму. Людзі не імкнуліся да экалагічнасці свядома, але традыцыйны ўклад жыцця, звязаны з ручной працай на ўсіх этапах вытворчасці адзення, фармаваў беражлівыя адносіны да рэчаў, – расказвае Вольга, эксперткай па традыцыях у беларускім касцюме праекта Sviadomy Šyk.

Тканіна стваралася з мясцовых матэрыялаў: авечай воўны, ільнянога ці канаплянага валакна. Кожны працэс – ад збору сыравіны да афарбоўвання і вышыўкі – быў працаёмкім і патрабаваў значных выдаткаў часу і сіл. Таму касцюмы былі даўгавечнымі і насіліся гадамі, а іх колькасць у гардэробе была мінімальнай.

Даўгавечнасць была ключавой характарыстыкай традыцыйнага адзення. Зношаныя касцюмы перапрацоўваліся ў анучы або выкарыстоўваліся паўторна для стварэння новых рэчаў. Такія практыкі прадыктаваны не столькі экалагічнай усвядомленасцю, колькі эканамічнай неабходнасцю.

Гарнітур арганічна ўпісваўся ў беларускі краявід, адпавядаў інтэр’еру хаты. Таксама адзенне павінна было ахоўваць ад холаду і спякоты, пры гэтым адпавядаць эстэтычным патрабаванням уладальніка. Па вопратцы маглі зразумець сацыяльны статус і паходжанне чалавека.

З чаго ствараецца традыцыйны беларускі строй?

– Беларускі касцюм меў модульную структуру: падол, рукавы, абшэўкі і іншыя элементы маглі замяняцца па меры зносу. Аднак ідэя замены толькі асобных частак (напрыклад, рукавоў) наўрад ці была масавай практыкай. Хутчэй, гэтая магчымасць дыктавалася самім дызайнам і выгадай рамонту.

Цікава, што ў перыяд сярэднявечча і аж да XIX стагоддзя гарнітур адлюстроўваў змены ў тэхніцы крою: ад простых формаў Кіеўскай Русі да больш складаных сілуэтаў эпохі готыкі, якія складаюцца з адкладнога каўнера і вытачкі.

У перыяд панавання готыкі (XV стагоддзе) немудрагелістыя канструкцыі і простыя сілуэты перыяду Кіеўскай Русі саступілі месца адзенню ўскладненага крою. Узніклі адкладны каўнер, вытачкі, авальны выраз проймы і аката рукава.

Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці свята. У пост, напрыклад, хадзілі ў «пасцяным» касцюме, у якім адсутнічаў чырвоны колер.

Што апраналі на Каляды?

На Каляды было важна апранаць чыстае і акуратнае адзенне. Яно не заўсёды было святочным, але адрознівалася ад паўсядзённага. Строгіх правілаў адносна колераў не існавала, але некаторыя з іх мелі сімвалічнае значэнне.

Чорна-белая фатаграфія «Сяляне са зоркай» 1904 года. На ёй бачна, што мужчыны апранутыя проста, у зімовае адзенне. Адзіная святочная дэталь – зорка, якая знаходзіцца вышэй за рост людзей.

  • Чырвоны колер сімвалізаваў радасць, абнаўленне і мір. Ён быў базавым для беларускага народнага строю і прысутнічаў амаль заўсёды.
  • Белы колер таксама лічыўся базавым. У Беларусі, як і ў іншых славянскіх народаў, ён сімвалізаваў чысціню і ўрачыстасць.
  • Залаты і срэбны колеры асацыяваліся з багаццем, святастю і дабраславеннем. Залаты адценне маглі выкарыстоўваць у інкрустацыях са саломкі, напрыклад, у калядных зорках.

Калі казаць пра сімвалы, то ў канцы ХХ стагоддзя найбольш распаўсюджанымі сімваламі Калядаў у Беларусі былі зорка і каза. Зорка выступала як сімвал нараджэння Хрыста. Яе часта выкарыстоўвалі ў дэкаратыўных упрыгажэннях і нават у элементах адзення або касцюмаў. Каза ў славянскай міфалогіі лічылася сімвалам урадлівасці і сямейнага дабрабыту.

Калядныя традыцыі аб’ядноўвалі спрадвечныя язычніцкія сімвалы і хрысціянскія матывы, што рабіла іх унікальнай з’явай беларускай культуры.

Якія асаблівасці ёсць у мужчынскім і жаночым касцюмах?

– Беларускі нацыянальны касцюм пачаў сваё фарміраванне ў часы Сярэднявечча, да XIV-XVI набыў свае спецыфічныя рысы, а да XIX стагоддзя ён поўнасцю сфарміраваўся. Зараз даследчыкі вылучаюць больш за 30 строяў.

Традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складаўся з палатнянай кашулі, нагавіц, камізэлькі, каляровага пояса з кутасамі, калош ці лапцяў, саламянага капялюша ці валенай магеркі. Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам, калошы абкручвалі анучамі, абувалі лапці, скураныя пасталы, пазней боты. Таксама трэба заўважыць, што кашулю сталі запраўляць у штаны, а пояс замянілі скураным рамянём.

Мужчынскі традыцыйны касцюм хутчэй, чым жаночы, паддаўся ўплывам гарадской культуры: мужчыны служылі ў войску, перасяляліся ў гарады ў пошуках працы і вярталіся на радзіму ўжо як пралетарыі, прыўносячы ў вясковае асяроддзе новыя модныя павевы.

«Калі, напрыклад, прадстаўнікі старэйшага пакалення ў 1920-я гады яшчэ апраналі на вяселле сарочку навыпуск і падвязвалі прыгожым шырокім поясам, то моладзь запраўляла яе ў штаны,» – адзначала метадыстка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага РЦКіНТ Ірына Дыдышка.

Жаночае адзенне складалася з кашулі, спадніцы, фартуха, гарсэта (кароткай безрукаўкай), пояса, наміткі, лапцей. Кожны рэгіён вызначаўся сваім асаблівым галаўным уборам.

Верхняя мужчынская и жаночая вопратка мала адрознівалася паміж сабой. Яе шылі з валенага нефарбаванага сукна (світа, сярмяга, латушка, бурка, бурнос), аўчыны (кажух, кажушок, казачына).

А якой была традыцыйная для беларускага строю вышыўка?

– Доўгі час элементы дэкору строга падпарадкоўваліся традыцыям, асабліва да другой паловы XIX стагоддзя. У XVI-XVII стагоддзях вышыўка і ткацтва сталі шырока развітым рамяством. У другой палове XIX стагоддзя быў яго росквіт – перыяд традыцыйнага народнага ткацтва.

Варта таксама падкрэсліць, што ў другой палове XIX стагоддзя (асабліва ў 40-50-я) атрымала шырокае распаўсюджванне вышыўка роўняддзю. Яна характарызуецца дэкаратыўнасцю і імкненнем перадаць жывыя вобразы прыроды. Пры гэтым вышыўка роўняддзю была вельмі папулярная, у гэтай тэхніцы і яе візуальных вобразах прасочвалася агульная для ўсёй народнай творчасці канца XIX - пачатка XX стагоддзяў тэндэнцыя да дэкаратывізму.

Так адбылася замена старадаўніх ромба-геаметрычных матываў сімвалічнага характару на больш рэалістычныя. падушкі, абрусы, фіранкі, адзенне і да т.п. Ад даступнасці вызначанага матэрыялу залежалі і матывы, якія стваралі народныя майстры.

Аднак са з’яўленнем фабрычных тканін і анілінавых фарбавальнікаў густы сталі мяняцца. У адзенні з’явіліся больш яркія колеры і раслінныя матывы, якія неслі менш сімвалічнай нагрузкі, чым старадаўнія геаметрычныя арнаменты.

Замест чыстых і глыбокіх тонаў пачалі прымяняцца пераходныя, губляецца семантыка традыцыйнага для Беларусі геаметрычнага арнаменту, усё часцей узнікаюць раслінныя матывы: «ружы», «валошкі», «незабудкі», «званочкі». Недзе з’яўляюцца стылізаваныя выявы галубоў, паўлінаў і іншыя заалагічныя матывы. Мясцовыя майстрыхі капіявалі прывазныя малюнкі, а з цягам часу яны навучыліся іх стылізаваць і спалучаць з мясцовымі прыёмамі.

Падтрымаць праект Sviadomy Šyk можна праз краўдфандынг, які арганізатары запусцілі разам з іншай ініцыятывай – public art супольнасцю Art Yard Community.

Там яны хочуць шукаць натуральныя прыродныя спосабы афарбоўкі тканіны, а таксама пашыць калекцыю, захоўваючы беларускія нацыяльныя традыцыі.

Як стваралі тканіну для касцюма?

– Вытворчасць тканіны першапачаткова імкнулася да мінімізацыі адходаў. Шырыня тканіны залежала ад магчымасцяў ткацкага станка і складала, як правіла, 45–58 гл. Такі падыход прадвызначаў асаблівасці крою, дзе палатно выкарыстоўвалася максімальна эфектыўна.

Для ўпрыгожвання тканін ужываліся складаныя тэхнікі пляцення і чаргаванне каляровых нітак, што дадавала дэкаратыўнасці без значных выдаткаў. Атрымліваўся правільны геаметрычны ўзор, скампанаваны ў выглядзе дробных квадратаў ці ромбаў.

Пры дапамозе чаргавання афарбаваных у розны колер нітак выраблялі клятчатыя тканіны. Дэкаратыўнасць тканін дасягалася прымяненнем розных складаных перапляценняў з увядзеннем у тканіну яркіх нітак, скручаных у выглядзе тонкага шнурочка.

На фота – ніткі, з якой рабілі тканіну для беларускага традыцыйнага строю.

А як выглядаў працэс стварэння непасрэдна касцюма?

– Вытворчасць адзення была сезонным працэсам: тканіны ткаліся ўручную, упрыгожванні ствараліся з падручных матэрыялаў.

У XVII-XVIII павеках просты люд па-ранейшаму задавальнялі свае запатрабаванні тканінай з мясцовых матэрыяў. Кіруючыя класы з іх імкненнем да раскошы арыентуюцца на дарагія прывазныя тканіны – «ліёнскае» сукно, тонкія шаўкі, бельгійскія курункі, усходнія дываны. Аднак, прывазных вырабаў не хапала, да таго ж яны былі дарагія, таму ўжо ў сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць шматлікія ткацкія мануфактуры.

Сярэднекантынентальны клімат беларускага краю вымагаў адносна цёплага і закрытага адзення. Матэрыял для яго давала мясцовая сыравіна – лён, радзей каноплі, воўна ў натуральнай і паўнатуральнай сялянскай гаспадарцы, вытканая ў хатніх ўмовах, на кроснах.

У канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў асноўнай сыравінай для вырабу тканін у хатніх умовах у беларусаў былі кудзелістыя расліны і авечая воўна. З кудзелістых раслін найбольш пашыранымі былі лён і каноплі, але часам згадваюцца дамешкі мачала з лыка, а таксама вырабы з крапівы.

 

Авечую воўну сартавалі па колерах на белую, шэрую і чорную, ад чаго залежаў колер сукна. Белае сукно часам фарбавалі натуральнымі фарбавальнікамі з траў, кары, лісця, шышак і балотнай жалезнай руды. Сярод выкарыстоўваных раслін згадваюцца талакнянка, бяроза, палын, дзераза, бузіна, ядловец, шчаўе і іншыя.

Ільняныя тканіны для кашуль і фартухоў звычайна не фарбавалі. Напрыканцы XIX – пачатку XX стагоддзя раслінныя фарбавальнікі былі цалкам выцеснены хімічнымі, якія дадалі ў каларыстычную гаму аранжавы, фіялетавы, блакітны і іншыя яркія колеры, значна змяніўшы традыцыйны выгляд адзення. Аб гэтым пісаў Міхась Раманюк у сваім творы «Беларускае народнае адзенне».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: М. Сахута «Народнае мастацтва Беларусі», 1997, М. Ф. Раманюк «Беларускае народнае адзенне», 1981.

Еще по этой теме:
Беларуская мова не заўжды была «як чуецца, так і пішацца». Ёй мінімум 800 гадоў
Почему Кастусь Калиновский – это наш национальный герой? Почитайте и все поймете
поделиться