Изображение: ИИ-фотография.

«Все расходы покрыла страховка». Беларуски – о родах в Германии и о том, почему выбрали бы их снова

Изображение: ИИ-фотография.

В беларуских соцсетях все чаще обсуждают тяжелый опыт родов, в том числе отказы в кесаревом сечении и их последствия. Мы решили узнать, как устроена помощь при родах в других странах. CityDog.io расспросил двух беларусок о том, как они рожали в Германии*, как к ним относились врачи и какую поддержку они получили. Одна стала мамой совсем недавно, другая – шесть лет назад.

мы здесь
поделиться

«За ўсю цяжарнасць я заплаціла каля 250 еўра»

Наста скончыла Акадэмію музыкі ў Мінску, а ў 2019 годзе паступіла ў магістратуру ў Кракаве. У пачатку пандэміі паехала да будучага мужа ў Германію на тыдзень-два, але праз закрыццё межаў засталася. Цяпер яны жывуць у Берліне, дзе Наста прыватна выкладае музыку. Нараджаць яна таксама вырашыла ў Германіі: вярнуцца ў Беларусь такой магчымасці ў сям’і не было.

Наста (31)
 

– Прыкладна за год да цяжарнасці я знайшла гінекалагічную практыку (прыватны кабінет або амбулаторная клініка ў Германіі, дзе прымаюць гінеколагі; прыёмы могуць пакрывацца медыцынскай страхоўкай, Рэд.) у сваім раёне. Да ранейшага лекара трэба было ехаць паўтары гадзіны. Мая новая лекарка – немка, але размаўляе і па-англійску, і па-руску. Спачатку мы размаўлялі па-руску, а пад канец цяжарнасці – ужо толькі па-нямецку. На большасці прыёмаў са мной быў муж. Тут увогуле часта можна сустрэць пары, якія прыходзяць разам.

Цяжарнасць пацвердзілі на сёмым тыдні. Тады ж зрабілі неабходныя аналізы і выдалі Mutterpass (даслоўна перакладаецца як «пашпарт маці», Рэд.) – кніжку, куды запісваюць вынікі абследаванняў. Пасля я прыходзіла на агляды штомесяц, а бліжэй да родаў – кожныя два тыдні. Страхоўка пакрывала тры планавыя УГД і яшчэ адно пры пацверджанні цяжарнасці, але мая лекарка рабіла яго на кожным прыёме. Такі вось бонус.

У мяне дзяржаўная медыцынская страхоўка Techniker Krankenkasse. Яна пакрыла амаль усё: аналізы, скрынінгі, лекі ад таксікозу, прэпараты жалеза, бандаж, кампрэсійныя панчохі, мой курс падрыхтоўкі да родаў, самі роды і знаходжанне ў шпіталі пасля іх.

Агулам я выдаткавала каля 250 еўра. Даплаціла за адзін неабавязковы аналіз, больш дакладны глюкозаталерантны тэст і магній, які мне лепш падыходзіў. Яшчэ 50 еўра каштаваў удзел мужа ў курсе падрыхтоўкі да родаў, каля 100 еўра – дадатковыя заняткі ў акушэркі па доглядзе дзіцяці і лячэнні хвароб. Гэтых выдаткаў можна было пазбегнуць: выбраць звычайны тэст, папрасіць іншы рэцэпт на магній і не браць дадатковыя заняткі.

Тест на беременность.

Илюстрацыйнае фота: Josue Michel, Unsplash.com.

Пра таксікоз: «Было адчуванне, што ён у мяне больш на працу, чым на ежу»

– Моцны таксікоз пачаўся пасля першага прыёму, на якім пацвердзілі цяжарнасць. Наступны агляд быў праз месяц, і за гэты час мне стала зусім дрэнна. Я спрабавала есці маленькімі порцыямі, карысталася аромамасламі, нават купіла акупунктурны бранзалет – нічога не дапамагала.

Я працягвала выкладаць, бо працую на сябе і не магла адмяняць заняткі. Але пасля кожнага вучня рабілася ўсё горш. Было адчуванне, што таксікоз у мяне больш на працу, чым на ежу.

На першым скрынінгу я расказала пра гэта лекарцы. Яна спытала, чаму я не звярнулася раней, і выпісала таблеткі. Я прымала іх прыкладна да 28-га тыдня. Яны дарагія, але ўсе выдаткі пакрывала страхоўка.

Таблеткі мяне проста выратавалі: дзякуючы ім я магла працаваць і ўвогуле неяк жыць. Наколькі я даведалася, у Беларусі такіх няма, а пры цяжкім таксікозе жанчын кладуць у шпіталь пад кропельніцы. Таму я вельмі ўдзячная, што ў Германіі мне была даступная такая дапамога.

«Мы нікога асобна не выбіралі – давяралі мясцовай сістэме»

– Радзільню ў Германіі можна выбраць любую. Мы шукалі бліжэй да дома, бо Берлін вялікі, а ў нас няма ні машыны, ні правоў. Спыніліся на Vivantes Klinikum im Friedrichshain: туды было зручна дабірацца і там ёсць аддзяленне неадкладнай дапамогі для дзяцей. Нам было важна, каб пры неабходнасці дачку не давялося перавозіць у іншую бальніцу.

У клініках праводзяць дні адчыненых дзвярэй, а на сайтах бываюць віртуальныя экскурсіі. Наколькі я ведаю, загадзя дамаўляцца з канкрэтным лекарам тут не прынята: роды прымае дзяжурная каманда. Можна асобна аплаціць паслугі сваёй акушэркі, але мы нікога не выбіралі – давяралі мясцовай сістэме.

Прыкладна за месяц да меркаванай даты родаў можна прыйсці на папярэднюю сустрэчу. Там выдаюць дакументы, у тым ліку згоду на ўмяшанні і анестэзію, каб дома спакойна ўсё прачытаць і падпісаць. Можна і не запісвацца загадзя, а прыехаць ужо са схваткамі, але тады дакументы давядзецца афармляць падчас родаў.

Я падрыхтавала план родаў і абмеркавала яго з акушэркай. Хацела сама выбіраць позу і не хацела, каб мне ціснулі на жывот. Аказалася, усё, пра што я прасіла, у іх і так было прынята. Пасля размовы мне стала спакайней: было адчуванне, што многія рэчы не давядзецца адстойваць.

Врач делает скрининг беременной женщине.

Илюстрацыйнае фота: Getty images, Unsplash.com.

«У радзільню мы прыехалі а першай ночы, а ў 6:05 я ўжо нарадзіла»

– Роды пачаліся за чатыры дні да меркаванай даты. Калі схваткі сталі паўтарацца кожныя пяць хвілін, мы паехалі ў радзільню. Там мне зрабілі КТГ і сказалі, што схватак няма. Я нават засумнявалася ва ўласных адчуваннях, але падчас агляду высветлілася, што раскрыццё ўжо тры сантыметры.

Каб дапамагчы мне расслабіцца, акушэрка прапанавала ванну. У пакоі было прыглушанае святло, гарэлі электронныя свечкі, а вада ўвесь час падагравалася. Гэта адзін з самых прыемных успамінаў пра роды. За гадзіну ў ванне раскрыццё павялічылася з трох да васьмі сантыметраў. Усё адбывалася хутка: у радзільню мы прыехалі недзе а першай ночы, а ў 6:05 я ўжо нарадзіла.

Пачуўшы пра восем сантыметраў, я спалохалася, што для анестэзіі ўжо позна. Але мне сказалі, што яе яшчэ можна зрабіць, і паклікалі анестэзіёлага. Пакуль ён прыйшоў і зрабіў эпідуральную анестэзію, роды ўжо набліжаліся да канца. Магчыма, на паўгадзіны мне стала лягчэй, але гэты момант я памятаю дрэнна.

Роды вяла акушэрка, а на апошнім этапе далучылася лекарка. Яны ўвесь час тлумачылі, што адбываецца і што мне трэба рабіць. Мы размаўлялі па-нямецку – майго ўзроўню B2 хапіла. Вельмі дапамагаў і муж: калі я нешта не чула ці гублялася, ён паўтараў словы акушэркі, дапамагаў засяродзіцца. Таму я раю партнёрскія роды.

У нашай радзільні побач маглі быць два блізкія чалавекі – напрыклад, партнёр, мама ці сяброўка. Ад мужа не патрабавалі ні даведак пра здароўе або праходжанне курсаў, ні спецыяльнага касцюма. Ён проста прыехаў разам са мной і застаўся. Наколькі я ведаю, у Беларусі для партнёрскіх родаў трэба сабраць значна больш дакументаў.

Пра кесарава: «Рашэнні мы прымалі разам з лекарам»

– Наколькі я ведаю, у Германіі можна зрабіць кесарава сячэнне па жаданні жанчыны. Я хацела нарадзіць натуральным шляхам, але праз праблемы з паясніцай і міжпазванковымі дыскамі мяне накіравалі на дадатковыя абследаванні. У шпіталі бясплатна зрабілі падрабязны скрынінг і пацвердзілі, што я магу нараджаць сама.

Пасля мяне накіравалі да анестэзіёлага. Ён расказаў пра віды анестэзіі, іх дзеянне і рызыкі, нават паказаў на малюнках, куды будуць рабіць укол. І толькі пасля ўсіх тлумачэнняў прапанаваў падпісаць дакументы.

Для мяне гэта быў кантраст з досведам у Беларусі, дзе могуць нешта зрабіць без тлумачэнняў, а ты ўжо потым даведаешся, што менавіта. Тут мне ўсё тлумачылі, і рашэнні мы прымалі разам з лекарам. Ад гэтага было значна спакайней, хоць самой разбірацца і задаваць пытанні таксама важна.

Детская одежда на вешалке.

Ілюстрацыйнае фота: jackson kondili, Unsplash.com.

Пра першыя дні пасля родаў: «Дачку нікуды не забіралі – усё рабілі побач з намі»

– Пасля нараджэння дачка заставалася з намі: яе аглядалі, узважвалі і вымяралі ў тым жа памяшканні. Муж быў побач, і акушэрка нават прапанавала яму адгадаць, колькі важыць дачка. У бальніцы я правяла двое сутак у двухмеснай палаце.

Мы хацелі сямейную палату, дзе муж мог бы заставацца на ноч. Яна каштавала 130 еўра за суткі, але вольных спачатку не было. Калі на другі дзень адна вызвалілася, нам заставалася толькі адна ноч, таму вырашылі не перасяляцца. У звычайнай палаце муж мог быць са мной да васьмі вечара. Уначы я заставалася з дачкой сама, але заўсёды магла паклікаць акушэрак. Пры неабходнасці яны маглі ненадоўга забраць дзіця, каб я адпачыла.

Перад выпіскай мы скарысталіся паслугамі бальнічнага фатографа: гэта каштавала каля 50 еўра, а надрукаваныя здымкі потым даслалі дадому. Сама выпіска прайшла спакойна, без звыклага ў Беларусі свята, да якога трэба прыбрацца і нафарбавацца. Нам проста выдалі дакументы, падарунак і вітамін D для дзіцяці – і мы паехалі дадому.

Ніхто з Беларусі, на жаль, не змог прыехаць, таму спраўляліся ўдваіх. Муж узяў адпачынак, гатаваў, прыбіраў і дапамагаў з дачкой. Так мы разам асвойваліся ў новай ролі.

Пра акушэрку: «Мне гэтай увагі не хапіла»

– Суправаджэнне акушэркі да і пасля родаў пакрывала мая страхоўка. Шукаць яе я пачала адразу пасля пацверджання цяжарнасці: спецыялістак няшмат, таму лепш дамаўляцца загадзя. Выбрала рускамоўную побач з домам, але, на жаль, досвед быў непрыемны. Сустрэчы здаваліся фармальнымі, а аднойчы, калі мне спатрэбілася дапамога, яна не адказвала – давялося ехаць у шпіталь.

Пасля родаў яна прымала толькі ў сваёй практыцы. Мне трэба было самой збірацца з немаўлём і ехаць да яе, а за візіт дадому яна папрасіла 200 еўра. Пазней я даведалася, што хатнія візіты іншай акушэркі магла б пакрываць страхоўка. Таму раю загадзя ўдакладняць, ці будзе спецыялістка прыходзіць дадому і на якіх умовах.

Важна, каб акушэрка сачыла не толькі за дзіцем, але і за станам маці. Мая пыталася пра самаадчуванне, але мяне не аглядала. Праз два тыдні пасля родаў узнікла ўскладненне, і хуткая адвезла мяне ў шпіталь. Думаю, пры больш уважлівым назіранні праблему можна было заўважыць раней. Таму цяпер для мяне галоўнае – каб акушэрка магла прыходзіць у першыя тыдні пасля родаў і заставалася на сувязі.

Калі сваю акушэрку знайсці не ўдалося, дапамога ўсё адно ёсць. Можна звярнуцца да гінеколага, а пры неабходнасці – у шпіталь. Як я даведалася, праз мясцовую службу аховы здароўя Gesundheitsamt можна знайсці раённую акушэрку. Ёсць і бясплатныя кансультацыі па грудным кармленні, у тым ліку пры шпіталях.

Я рада, што нараджала ў Германіі: нягледзячы на непрыемны досвед з акушэркай, ад лекараў і персаналу радзільні ў мяне засталіся толькі добрыя ўражанні.

«Было интересно одновременно рожать и срочно учить новые слова»

Вероника познакомилась с будущим мужем-немцем, когда работала в другой стране. В 2019 году они поженились, а на следующий год запланировали ее переезд в Германию. Но пандемия, закрытые границы и оформление визы затянули процесс – переехать удалось только на шестом месяце беременности. В 2020 году Вероника родила ребенка в Германии.

Анонимный медальон.
Вероника (36)
Профессия

– Разобраться с местной медициной помог муж. Я тогда плохо знала немецкий, поэтому мы искали русскоговорящего гинеколога. Позвонили, объяснили ситуацию – врач сразу меня приняла и вела беременность до родов.

Из-за закрытых границ поначалу было непонятно, где я буду рожать. Мужу было принципиально, чтобы в Германии. Беларусь мы не рассматривали: не понимали, как потом оформлять ребенку немецкий паспорт и возвращаться в ЕС в условиях ограничений.

К тому же подруги, рожавшие в Беларуси, хорошими впечатлениями поделиться не могли. Да и я многих беларуских гинекологов вспоминаю не самым лестным словом: они разговаривали грубо и по-хамски, даже когда я была ребенком.

«В документы вносили не только медицинские данные, но и мои пожелания»

Беременность проходила без осложнений, дополнительных исследований не требовалось. Когда я захотела сделать ребенку генетический тест, мне сказали: «Зачем деньги впустую тратить? Вы же такая молодая!» Мне тогда было 30. По беларуским стандартам меня бы уже записали в старородящие.

Роддом выбирали по советам друзей и родственников мужа. В городе их два, и в обоих кто-то из знакомых уже рожал. Мы записались и приехали с «паспортом мамы» – книжкой, в которой велась беременность. Врач провел осмотр, посмотрел записи. В документы вносили не только медицинские данные, но и мои пожелания.

Еще мы нашли хебамму (акушерка в немецкоязычных странах, Ред.) , которая помогла подготовиться к родам и принесла список вещей с собой. Там были даже CD с любимой музыкой. Обычно она могла бы сопровождать меня и на родах, но из-за пандемии в больницу пускали только постоянных сотрудников. Она специально звонила, но разрешения не получила.

Обезболивание мы обсудили еще при первом посещении роддома. Я сразу сказала, что хочу анестезию, и подписала документы. Больница была ориентирована на максимально естественные роды, поэтому мне объяснили, что если обезболивание не понадобится, его делать не будут. В итоге мне его все-таки сделали.

Коробка с детскими игрушками.

Иллюстративное фото: Curated Lifestyle, Unsplash.com.

«Было интересно одновременно рожать и срочно учить слова»

Мне стимулировали роды, и все длилось двое суток. Мужу разрешили приехать только с началом активной фазы, поэтому полтора дня я была одна – как раз когда очень нужна была поддержка. Общаться с медсестрами тоже было трудно: большинство не говорили по-английски.

Заранее я несколько раз просила англоговорящих врача и акушерку. Меня уверяли, что почти все знают язык, и в целом так и было. Но именно когда ребенок решил появиться на свет, рядом оказалась акушерка, которая говорила только по-немецки. Было интересно одновременно рожать и срочно учить слова, чтобы понимать, что делать.

Роды прошли тяжело, с большим количеством препаратов из-за стимуляции. Но персонал был бесконечно корректен. Мне многое объясняли, хотя понимала я далеко не все, и предлагали разные положения, чтобы найти наиболее удобное. Я рожала в больнице, где обучались студенты, и они тоже очень поддерживали. Одна интернка сидела рядом, гладила меня по спине и успокаивала: говорила, что все идет хорошо.

Еще в больнице меня удивило, что рожать можно там и так, как тебе удобно. Предлагали много вариантов. Я рожала в кровати, но под потолком был натянут слинг, как для йоги: если удобно рожать в подвешенном состоянии – пожалуйста. Роды в воде тоже предлагали. Врачи старались сделать процесс максимально комфортным для женщины – если это слово вообще применимо к родам.

«Обращаться с ребенком учили еще в больнице»

Еще в больнице консультантка помогла наладить кормление, а медсестры учили держать малыша, менять подгузники и измерять температуру. Подгузники выдавали бесплатно.

После выписки хебамма пришла пару раз, проверила меня и ребенка и предложила звонить, если что-то встревожит. Я позвонила однажды – ночью, когда у мелкого начались колики. Она выслушала и сказала прислать мужа за препаратами. Дальше я справлялась сама. Девушкам, которые собираются рожать в Германии, я бы советовала искать хебамму заранее: их мало, и договариваться начинают чуть ли не на первом месяце беременности.

Документами занимался муж. Немецкие формуляры – отдельный вид искусства, но после небольшой беготни все оформили, включая бумаги для декретных и родительских выплат.

Роды, пребывание в больнице с ребенком, аренду молокоотсоса на месяц и помощь хебаммы покрыла страховка мужа, в которую я была вписана. Доплачивать ни за что не пришлось.

Если бы я снова рожала, то только здесь.

* это партнерский материал.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Германия
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter

А это наше приложение для Android.
В нем CityDog всегда доступен:

Скачать приложение