Амерыканец Майк Дорман прыехаў у Беларусь вывучаць нашу мову. Здаецца, тут яму падабаецца ўсё. Мы распыталі Майка, як палюбіць Беларусь настолькі, каб захацець пераехаць сюды з Амерыкі.
– Як атрымалася, што вы сталі вывучаць беларускую?
– Мэтанакіравана я вывучаю беларускую мову два месяцы. Ва ўніверсітэце Тэхаса я атрымаў funding на вывучэнне мовы. Яны былі вельмі рады, што я гэтым заняўся, бо ў Амерыцы, мусіць, ёсць толькі два прафесары, якія ведаюць і могуць выкладаць па-беларуску.
Зараз я прыехаў у Беларусь і вывучаю мову ў Цэнтры славянскіх моў і культур. Але я вучуся на гісторыка, і найперш мяне цікавіць гісторыя Беларусі. А каб чытаць гістарычныя дакументы, неабходна ведаць мову. Да таго ж было б здорава, калі б я мог зносіцца з людзьмі ў Беларусі па-беларуску. Гэта было б вельмі прыемна.
– А сям’я падтрымлівае ваша захапленне?
– Мая жонка Вольга з Беларусі, з Маладзечна. Яна прыехала ў ЗША па праграме Work and Тravel, мы пазнаёміліся, спадабаліся адзін аднаму. Пасля я прыехаў з ёй сюды, выкладаў англійскую чатыры ці пяць месяцаў.
Апошнія некалькі гадоў жонка імкнецца гаварыць па-беларуску. Пасля таго, як я стаў вывучаць беларускую культуру, яна таксама глыбей зацікавілася гэтым. Вольга даследуе беларускую літаратуру ў Тэхаскім універсітэце. Ёй цікавы час, калі Беларусь была пад Польшчай, калі толькі пачалі пісаць па-беларуску і імкнуліся папулярызаваць мову.
Я апошні раз быў у Беларусі тры гады таму, а жонка стараецца прыязджаць штогод. Нам вельмі падабаецца Беларусь, і калі б у нас была магчымасць жыць тут пастаянна, то мы б жылі. Я не бачу, што ў Амерыцы ёсць нешта намнога лепшае, чым у Беларусі.
– Дарэчы, як ваша сям’я ўспрыняла навіну, што вы сустракаецеся з дзяўчынай з Беларусі? Яны ведалі, што гэта за краіна?
– Мая сям’я – амерыканцы і брытанцы. Але мая бабуля яшчэ да распаду Савецкага Саюза, у канцы 80-х, прыехала сюды з турам. Таму бабуля многа знала пра Беларусь. Пра Мінск канца 80-х яна сказала, што гэта быў адзін з самых бліскучых, шыкоўных гарадоў, якія яна бачыла. У той жа час было мала прадуктаў у крамах. Бабуля расказвала, што ўсе мясцовыя хацелі памаду і касметыку з Францыі, з Амерыкі. Мець французскую памаду было нашмат лепш, чым мець грошы. Ты мог пайсці на рынак і многае там за гэту памаду атрымаць. Яна расказвала, што гэта быў вельмі цікавы час. Бабулі зараз 88, яна хацела б наведаць Беларусь зноў, але баіцца лётаць, для яе цяжкія перасадкі ў аэрапорце. Але было б класна, каб яна прыехала і паглядзела, як усё змянілася.
– А што звычайныя амерыканцы ўвогуле ведаюць пра Беларусь? На карце могуць паказаць?
– Зараз амерыканцы ўжо добра разумеюць, дзе Украіна. Зразумела, усе ведаюць Расію, бо гэта самая вялікая краіна ў свеце. Але пра Беларусь мала хто ведае – і мне гэта падабаецца, я адчуваю сябе першаадкрывальнікам. Так мала па-англійску напісана пра Беларусь, што хочацца пра яе напісаць. Гэта асобная краіна, з асобнай мовай, з асобнай культурай.
На Захадзе многія думаюць, што ў Беларусі, Расіі, Украіне ўсе жывуць вельмі кепска і бедна, што ў Амерыцы ўсё на найвышэйшым узроўні і нішто не можа параўнацца з Амерыкай. Але тут у вас людзі жывуць як сярэдні клас у Амерыцы!
Жонка сказала мне нядаўна, што хацела б мець такую работу, каб жыць шэсць месяцаў у Беларусі, шэсць у Амерыцы – ці неяк так. Бо ў яе былі ўяўленні пра Амерыку з амерыканскіх фільмаў – што ва ўсіх там ёсць па “Мерседэсе” і вялікім доме, і ўсё ва ўсіх так класна. Але калі яна пераехала, то пабачыла, што мала людзей так жывуць. Я не ведаю, ці ёсць у вас такое слова – disillusion. Гэта не проста расчараванне, а вельмі моцнае расчараванне.
У Беларусі менш адчуваецца розніца паміж класамі. А ў Амерыцы многа людзей бедных, многа багатых, а сярэдняму класу прыходзіцца цяжка. Бо дзяржава дапамагае бедным, і ў выніку яны жывуць так, як сярэдні клас, які цяжка працуе і плаціць падаткі.
– Нобелеўская прэмія па літаратуры зрабіла Беларусь больш вядомай для амерыканцаў?
– Алексіевіч у Амерыцы чыталі многія, пра яе ведаюць, але ўспрымаюць больш як украінку – ведаюць, што прэзідэнт Украіны яе віншаваў з атрыманнем прэміі.
З беларускіх аўтараў ведаюць таксама Адама Міцкевіча, але больш як паляка. Але ён проста пісаў на мове свайго часу, на той мове, на якой яго маглі чытаць і на якой ён мог друкавацца. Мне вельмі падабаецца Міцкевіч, хоць чытаў я яго па-англійску. Трохі чытаў ужо п’есы Янкі Купалы, вершы. Але літаратура па-руску і па-беларуску для мяне яшчэ цяжкая – трэба па пяцьдзясят разоў лазіць у слоўнік.
– Раскажыце, як вам Мінск. Што ўразіла, ці ёсць любімыя месцы?
– Маё любімае месца – стары горад, Верхні горад. Я вельмі рады, што цяпер там многа турыстаў і гэтае месца імкнуцца захоўваць.
Нядаўна быў у музеі вайны. Гэта проста супер! Гэта нават лепш, чым у амерыканскіх музеях. У нас быў гід, якая столькі знала! Я быў вельмі здзіўлены, што па памяці можна расказваць нешта так, як яна. У нас бы яна стала прафесарам.
Я бываю ў мінскіх барах. Нядаўна быў у “Свабоды, 4”. Уразіла прэзентацыя страў, на вельмі высокім узроўні, вельмі класны стыль у памяшканні. Але я гляджу, што ў мінскай модзе цяпер амерыканскія рэстараны, кафэшкі. Мы нядаўна былі ў Clever Irish Pub, гэта ірландскі бар. Але я ў Беларусі, я хачу беларускую ежу – а ў іх нават не было беларускага піва!
Я вельмі люблю беларускую кухню. Найбольш мне падабаюцца клёцкі – у Амерыцы няма нічога падобнага. Таксама галубцы. Ну і, вядома, дранікі.
– А за межы Мінска некуды выязджалі?
– Я часта бываю ў Маладзечне, быў у Лідзе, Нясвіжы, Смаргоні, на наступным тыдні мы паедзем у Гродна і ў Брэст. Я многа ездзіў вакол Мінска і па Мінску. Таксама нядаўна я быў у Вільнюсе. Ён нагадаў мне беларускі горад: пераязджаеш мяжу, а нічога не змяняецца, толькі мова.
– Што вас здзіўляе ў Беларусі?
– Калі я ўпершыню прыехаў у Беларусь, мяне ўразіла, як усё чыста, няма бамжоў, такія шырокія тратуары. Я пару разоў быў у Нью-Йорку, і штораз я так рады з’ехаць адтуль! Бруд, смог, столькі бамжоў на вуліцы, столькі людзей, што цяжка прайсці.
З непрыемных момантаў: у свой першы прыезд я яшчэ кепска валодаў рускай мовай. Арыентавацца было вельмі цяжка. Я жыў тут 12 дзён і добра падвучыў рускую, бо ніякіх шыльдаў па-англійску ў горадзе не было. Цяжка было разабрацца ў транспарце, бо я прывык садзіцца ў машыну і ехаць куды мне трэба. Мне казалі: “Давай сустрэнемся ў Lido”, а я не ведаў, які гэта прыпынак. Я быў як маленькае дзіцё без мамы, людзі стараліся мне памагаць, часам проста паказвалі накірунак.
– Ці сустракаліся з хамскім стаўленнем да сябе?
– Не, ніколі.
– Але нешта ў беларускім укладзе раздражняе? Што хацелася б змяніць?
– Я б хацеў, каб ваш транспарт працаваў даўжэй, каб не трэба было ехаць на таксі, калі позна вяртаешся дамоў, і каб магазіны, рэстараны, бары працавалі пазней. У Тэхасе ўсе бары працуюць недзе да 4-й раніцы. Для мяне дзіўна, калі рэстараны закрываюць апоўначы.
– Што змянілася ў Мінску з вашага мінулага прыезду?
– Я бачу, што сітуацыя з мовай за тры гады моцна змянілася: з’явіліся знакі, білборды. І гэта не толькі мода – людзі нібы ўсвядомілі, што нельга губляць сваю мову. Часам у метро я слухаю, як людзі гавораць па-беларуску. Раней я ніколі такога не чуў.
– Як плануеце выкарыстаць сваё веданне мовы?
– Я мару стаць прафесарам, напісаць кнігу пра Беларусь, якая раскажа амерыканцам, якая гэта краіна насамрэч. Я хачу выкладаць беларусістыку на славянскіх факультэтах, каб людзі зразумелі, што Беларусь – цікавая і нармальная краіна.
Таксама я хачу, каб мае дзеці ведалі беларускую, рускую і англійскую і мы маглі ў сям’і гаварыць на гэтых мовах. І каб праз год-два я змог прыехаць у Беларусь і размаўляць, выступаць па-беларуску.
– Які ваш любімы перыяд у гісторыі Беларусі і ці ёсць любімы персанаж?
– Спярша я хацеў пісаць дысертацыю па ўсёй гісторыі Беларусі з ХІІІ стагоддзя, але зразумеў, што гэта немагчыма. Таму пакуль выбіраю тэму. Найбольш мне падабаецца перыяд Вялікага княства. А любімы гістарычны герой... Напэўна, Каліноўскі.
– Як бавіце вольны час?
– У нас дома няма тэлевізара, і мы глядзім серыялы і кіно на камп’ютары. Зараз я стараюся многа чытаць і не траціць шмат часу ў інтэрнэце. Гэта, безумоўна, вельмі складана. Часам я гляджу рускія меладрамы – не з-за сюжэта, а каб слухаць мову. Але цяпер ёсць і вельмі добрае расійскае кіно – “Левіяфан”, “Дурань”. А амерыканскія фільмы, асабліва камедыі, якія цяпер здымаюць, – збольшага нейкія брудныя.
– Ці сочыце за выбарчай кампаніяй у Амерыцы?
– На амерыканскіх выбарах мне ніхто не падабаецца. І Трамп, і Клінтан – абое жахлівыя. У кар’еры Клінтан было столькі скандалаў! А Трамп кожны дзень мяняе меркаванне, я ўвогуле не магу зразумець, хто ён. Наш кангрэс ніколі не ўспрымаў яго ўсур’ёз. Я, напэўна, не буду галасаваць, бо не магу выбраць паміж імі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: CityDog.by.
Стыдно и грустно.
Спасибо!
Иметь собственные "аппаратаменты" в черте города и пользоваться в городе "личным автомобилем" - это весьма недурственно по американским меркам, знаете ли. Просто вам не нужно находиться в плену розовых фантазий об уровне жизни людей в США, о чём герой рассказывает на примере своей супруги.
Ну бывает. Пусть тебя греет мысль, что ты не будешь голодать НИКОГДА.
"Можем и детей в вузе платно учить" - ах, якое шчасце! А нічога, што "мы" плацім двойчы, што дзяржаўныя ўстановы (якія цяпер у асноўным і прапануюць паслугі платнага навучання) павінны працаваць за кошт падаткаў?
Пра адукацыю адкажу так: як і ў медыцыне, і ў многіх іншых сферах, у нас ёсць асобныя поспехі, а сістэма ў цэлым - ... І не відаць, каб яна паляпшалася, хоць і ўзялі РБ у Балонскі працэс.
Про белоруское "образование" вообще говорить не будем.
СИТИДОГ, СКОЛЬКО РАЗ МНЕ НАДО ВВЕСТИ КАПЧУ ЧТОБЫ ТВОЙ ТУПОЙ ГЛЮЧНЫЙ САЙТ ЕЁ ПРИНЯЛ????
Рада за родителей девушки, которая хочет жить на две страны, а не только в США.
Аж советским ТВ повеяло.
Товарищ путает туризм с эмиграцией и с непосредственностью ребёнка рассказывает нам как нам тут хорошо.
Ну да, в Америке такие пошлые комедии снимают, то ли дело в России - "Супербобровы", "Война полов", "Женщины против мужчин" (у всех не больше 5 баллов на кинопоиске).
Не понимаю, как вообще можно сравнивать российский и американский кинематограф. Точнее, как и зачем.
А Беларусь нужно делать! И тут есть НЕ нытики, у которых, уверена, всё получится. И Майк - чудесный и умный человек. Желаю ему успехов!
Сдается мне, это перс свалил в РБ именно по этому поводу - яростно фапает на почивший совок.
Э * ... к вопросу о белмове в беларуси. рекомендую обратитить внимание на вывеску-указатель над входом в подземный переход со стороны главного входа в почтамт.
там уже давным-давно и преспокойненько-"безнаказанно" висит (и будет висеть)) сугубо белорусское слово
"ЦЕНТР" - черным по оранжевому, в колонке белорусскоязычных наименований объектов.
мне все лень было об этом где-то провозгласить. вот - наконец провозглашаю. писать на 115-бай или еще куда типа МГИК или минскгороформления - по-прежнему лениво.
но то, что на эту сияюще-зияющую безграмотную надпись у самым цЭнтры сталiцы дагэтуль не звярнулi сваёй пiльнаЕ увагi барацьбiты за родную мову, даволi сiмптаматычна
Это я как человек проведший полжизни в Минске и полжизни там говорю.
Особенно если сравнивать тех, кто пропивает кучу денег на Зыбицкой и приезжает туда на всех этих тачках и тех, кто живет не в Минске на зарплату в 3 миллиона. Похоже наш герой ещё не очень хорошо знаком с реалиями Беларуси. Пусть отправляется в поля и послушает, что говорит народ.
Вот читаю начало и думаю, ну круто, американец заинтересовался что за страна что за язык, может и сам он ему понравился.
А оказывается все равно по причине того что жена из РБ.
Ну, т.е понятно что она не заставляла, но интерес вызван был именно от этого, а не вдруг внезапно без всяких там родственников от сюда или друзей,челу стало интересно учить язык.
Так что ничего особенного, даже грустно(
Молодец конечно что хочет понимать язык и из чего это все сделано, но где ж ты тот американец что заинтересуется без стечения обстоятельств. Вот он и будет МОЛОДЕЦ.
Вопрос, кому это нужно )