Фота: @skiczynskij, Threads.com.

Паглядзіце, як прыгожа апрануліся беларусы, каб адсвяткаваць галоўнае восеньскае свята. Ужо здагадаліся якое?

Фота: @skiczynskij, Threads.com.

У нядзелю ў загарадным клубе «Фестывальны» сабралася шмат прыгожых беларусаў, апранутых у нацыянальныя строі. CityDog.io паказвае, як удзельнікі адзначылі народнае восеньскае свята Багач.

мы здесь

Багач – гэта старажытнае беларускае свята восеньскага ўраджаю і дабрабыту. Звычайна яго адзначаюць напрыканцы верасня – у час, калі нашыя продкі заканчвалі асноўныя палявыя работы і збіралі ўраджай. Асноўныя элементы святкавання Багача, якія дайшлі і да нашых дзён, – абрадавае шэсце і багаты стол з пачастункамі.

Святкванне "Багача" ў Фестывальным.

Багач у «Фестывальным». Фота: @skiczynskij, Threads.com.

Палюбуйцеся, як беларусы святкавалі Багач

У загарадным клубе «Фестывальны» Багач святкавалі 4 кастрычніка. Тэрыторыю клуба ўпрыгожылі выцінанкамі і даматканымі дыванамі, а ўдзельнікі апрануліся ў нацыянальныя строі.

Як беларусы святкуюць Багач - галоўны празднік восені, ураджаю і дабрабыту. Як беларусы святкуюць Багач - галоўны празднік восені, ураджаю і дабрабыту.
Як беларусы святкуюць Багач - галоўны празднік восені, ураджаю і дабрабыту. Як беларусы святкуюць Багач - галоўны празднік восені, ураджаю і дабрабыту.

Фота: @cristina_luzai, Threads.com.

«Гэта мая маленькая часцінка свята, якое адбылося ўчора. Багач. Кола года пражытае. Ураджай сабраны, і не толькі на ніве», – напісала ў Threads Таццяна.

Беларускія традыцыі: свята Багач.
Беларускія традыцыі: свята Багач.

Багач у «Фестывальным». Фота: @skiczynskij, Threads.com.

Кацярына таксама наведала свята. Паводле традыцыі, дзяўчына падзякавала восені за шчодрасць і пажадала, каб у кожным доме быў «дастатак, радасць і блізкія побач».

Даматканыя дываны. Даматканыя дываны.
Багач - свята восені і дабрабыту. Багач - свята восені і дабрабыту.

Фота: @ann_sch, Threads.com.

У каментарыях пад здымкамі беларусы, якія не паспелі трапіць на Багач у «Фестывальным», усё роўна дзеляцца сваімі ўражаннямі ад убачанага.

«Якая прыгажосць усяго: вобразаў, прыроды, атмасферы», – піша echarde.

«Проста агонь! А якія крутыя карціны: з дзяўчынамі і чырвоная», – выказваецца maslova_ja.

«Прыгажосць», – дадае homelka.

Як беларусы святкуюць Багач. Як беларусы святкуюць Багач.

Фота: @poshyk.info, Threads.com.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter