Мы працягваем рубрыку “Адметныя” – пра людзей, якія размаўляюць са сваімі кліентамі па-беларуску. Сёння распавядзем пра ініцыятыву Piligrymka.by, якая арганізуе падарожжы па месцах хрысціянскай гісторыі.
Юрыя спакойна можна назваць тварам новага хрысціянства: сучаснага, стылёвага, у нечым хіпстэрскага. Гэтыя хрысціяне п’юць капучына у Svabody, 4 і ў пост замаўляюць сабе на снеданне амлет з вяленымі таматамі. Такое хрысціянства не адмаўляецца ад радасцей і прыгажосці жыцця. Можа, гэтыя радасці і ёсць найлепшы доказ існавання Бога?
КОЛЬКІ КАШТУЮЦЬ ВАНДРОЎКІ ЗА БОГАМ
– Я згадзіўся на гэта інтэрв’ю таму, што мне насамрэч цікава распавесці, чым мы займаемся, – кажа Юрый, каардынатар ініцыятывы piligrymka.by. – Я лічу, што гэта праца вельмі карысная для нашых людзей.
Маё першае паломніцтва было ў Літву, у Вільнюс, на Гару Крыжоў. Мне было гадоў чатырнаццаць. У Мёрах, дзе я нарадзіўся, настаяцелем быў літовец Владас Пятрайціс, і ён вырашыў зладзіць гэту паездку. Гэты першы выезд зачапіў мяне. Здавалася, Літва – краіна блізкая, тым больш тады быў яшчэ Савецкі Саюз. Я пабачыў, што гэта як бы нашы суседзі, але ў той жа час людзі, якія размаўляюць на сваёй мове, маюць свае адметнасці. Гэта, канечне, выклікала здзіўленне: быццам чалавек жыве блізка, але мае свой свет, які нават гучыць інакш! Там былі іншыя прадукты, іншыя абгорткі, іншая рэклама на крамах. Безумоўна, гэта дробязь, але праз гэта ты ўпершыню сутыкаешся з нечым не падобным да свету, у якім жывеш сам, і гэта выклікае цэлы кошык розных пытанняў. Я зразумеў, што свет, у якім мы жывём, вельмі разнастайны, і стаў больш ездзіць, падарожнічаць.
Дзесяць гадоў таму Юрый і яго брат, ксёндз Вячаслаў Барок, задумалі piligrymka.by. Гэта не турысцкае агенцтва: браты называюць свой праект некамерцыйнай ініцыятывай – хоць экскурсанты-пілігрымы і аплачваюць свой удзел, але ўсе грошы ідуць толькі на пакрыццё выдаткаў на гатэлі, пераезды, харчаванне. А калі нейкія рэшты застаюцца, то выкарыстоўваюцца на будаўніцтва касцёлаў на Віцебшчыне, дзе служыць ксёндз Вячаслаў.
З часам ініцыятыва разраслася: цяпер братам дапамагаюць яшчэ некалькі чалавек, а да пераліку маршрутаў штогод дадаюцца новыя. Арганізатары спадзяюцца, што piligrymka.by будзе засвойваць і іншыя кантыненты: налета плануюць падарожжа ў Мексіку да іконы Маці Боскай Гвадэлупскай.
– Усім падаецца, што гэта вельмі проста: сабраў людзей, паехаў – і ўсё. А за гэтым шмат-шмат працы, – кажа Юрый. – Першая наша пілігрымка была ў Рым і Ватыкан, яна карыстаецца найбольшым попытам і цяпер, кожны год мы здзяйсняем яе некалькі разоў: спыняемся ў Чэнстахове, наведваем Вену, праводзім тры дні ў Італіі – Ватыкане, Рыме, Венецыі. У верасні-кастрычніку бывае падарожжа ў Партугалію ў Фаціму – гэта самая вялікая па працягласці пілігрымка, 16 дзён: едзем праз усю Еўропу!
– Ёсць падарожжа па Ўсходняй Еўропе слядамі апосталаў-славян Кірыла і Мяфодзія, калі мы наведваем Кракаў, Братыславу, Будапешт і, канечне, спыняемся ў Веляградзе. Ёсць таксама падарожжа па Паўночнай Еўропе ў зямлю Святой Брыгіты ў Швецыі, калі наведваем Талін, Рыгу, Стакгольм. І, канечне, Ізраіль. У гэтым годзе мы ўпершыню арганізавалі падарожжа ў Грузію. Грузія – абсалютна не каталіцкая краіна, але гэта хрысціянская краіна, якая мае багатыя гістарычныя карані. У падарожжы бралі ўдзел і каталікі, і праваслаўныя. Адсоткаў 60-70 гэтай пілігрымкі – людзі, якія з намі ўжо падарожнічалі раней.
У цэнах мы мусім арыентавацца на тыя кошты, якія ад нас патрабуюць у Еўропе: за гатэлі, за нейкія паслугі, аплату дарог, паліва. Велічыня груп – ад 35 да 45 чалавек: каб паездкі эканамічна акупаліся, групы павінны быць дастаткова вялікімі. Я разумею, што гэта часам стварае пэўныя нязручнасці, але ўсё дзеля таго, каб не рабіць кошт празмерным.
“Я МАГУ З’ЕХАЦЬ ХОЦЬ ЗАРАЗ”
– Нашы падарожжы заўсёды былі для ўсіх. Для нас не важная канфесійная прыналежнасць – ці каталік гэта, ці праваслаўны, ці пратэстант, ці ўвогуле чалавек, які шукае Бога ў сваім жыцці або проста зацікаўлены хрысціянскай культурай. У гэтым таксама ёсць карысць, гэта спрыяе знаёмству, дыялогу.
– Гэта не мы прыдумалі пілігрымкі – хрысціяне заўсёды хадзілі да знакавых месцаў, звязаных з верай. І цікава, што, вярнуўшыся дамоў, людзі, якія здзейснілі паломніцтва, утваралі таварыствы, імкнуліся дапамагчы адно аднаму, бо разумелі, што кожны з іх меў той самы досвед, прайшоў той самы шлях. Гэта цанілася, гэта спрыяла духу братэрства.
Юрый кажа, што з імі падарожнічаюць людзі не толькі з Беларусі, але таксама з Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.
– Я ніколі не забуду, як аднойчы з намі ў Партугалію падарожнічалі чатыры жанчыны з Сахаліна. Уявіце сабе: яны прыляцелі самалётам з Сахаліна ў Маскву, прыехалі ў Мінск... Цікава, што гэтыя людзі з мяжы Расіі і Японіі мелі польска-карэйскія карані... Але наша праграма толькі па-беларуску! І трэба сказаць, што не было ніякіх нараканняў, наадварот: яны прыслухоўваліся, напачатку (як яны потым прызналіся) ім было не ўсё зразумела, але потым яны пачалі разумець беларускую мову.
Для паляка, для рускага, для ўкраінца, каб зразумець беларускую, не трэба рабіць вялікіх высілкаў. Я заўсёды падкрэсліваю: калі камусьці штосьці незразумела, то ў любы час да мяне можна звярнуцца, і я адкажу на той мове, якую ведаю. Але вось афіцыйная праграма рэалізуецца менавіта на беларускай.
– Мне падаецца, у нас нейкая вельмі тэарэтычная размова, нічога канкрэтна не кажам, не? – усміхаецца Юрый, дапіваючы капучына.
Тады задаём канкрэтнае і нават асабістае пытанне: што абазначае ваш пярсцёнак?
– Ракушка – знак святога Якуба, а пярсцёнак прывезены з пілігрымкі да месца яго пахавання. Яшчэ ў сярэднявечнага еўрапейца былі тры месцы, куды лічылася неабходным здзейсніць паломніцтва: Іерусалім – да месца пахавання і ўваскрашэння Ісуса Хрыста, Рым – месца пахавання апосталаў Пятра і Паўла, а таксама Санцьяга-дэ-Кампастэла ў паўночнай Іспаніі – месца пахавання апостала Якуба. Калі чалавек ішоў да гэтага месца – а яно недалёка ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна, – на памятку адтуль браў сабе ракушку. Паступова ракушка стала сімвалам паломніцтва да апостала Якуба. Ракушка выкарыстоўвалася як медаль, як нейкі абярэг, часта яе мацавалі на капялюш або на заплечнік – у знак таго, што здзейснілі гэта паломніцтва.
– Гётэ казаў, што Еўропа фарміравалася менавіта дзякуючы шляхам пакланення святому Якубу, – дадае Юрый. – Паломніцкія дарогі да Якуба спрыялі еўрапейскай інтэграцыі: на шляху чалавек знаёміўся з новай мовай, новай культурай, новым народам, ён бачыў, што ягоны сусед мае такія самыя праблемы, такія самыя прычыны для шчасця. Так паўставала агульная сям’я, агульная еўрапейская цывілізацыя.
Напрыканцы пытаемся, ці не хацелася нашаму герою застацца дзе-небудзь у маляўнічым кутку еўрапейскай цывілізацыі – валоданне пяццю мовамі гэтаму спрыяе.
– Я і зараз магу з'ехаць... Але мне падабаецца тое, што раблю. Я тут рэалiзую свой досвед i веды. Гэта самае галоўнае.
ВАЖНА: калі надумалі расшарыць гэты матэрыял, не забывайце пра хэштэгі: #адметныя #свае #s7mova #SamsungBelarus. Дзякуй!
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: CityDog.by.
ООО “Самсунг Электроникс Рус Компани”, ИНН 7703608910
>>христианин
двойное презрение)
бизнесом на-а-ашим сталаа!
ULPAE
c7alc
2. у астатнiм жа сумневу вялiкага няма. чамусцi зусiм не здзiуляе такi "аутынг". бадай не дарэмна ж.
fkewn
Очень легко так просто оскорблять.
бога нет а бабки есть)
парадокс