У рубрыцы “Адметныя” мы распавядаем пра тых, хто не пабаяўся стварыць свой бізнес і дасягнуў поспеху. Сёння ў нас гісторыя ўжо даволі вядомага брэнда “Каралі”, іх мыла і парцаляну ручной вытворчасці ведае любы прыстойны мінчук.
Серж Наўродскі (на фота злева) і Сяржук Семянюк сустракаюць нас у невялікім офісе “Караляў” з фарбаванымі ў ружовы сценамі.
– Канешне, мы фарбавалі іх самі, – усміхаецца Серж.
Па ўсім офісе стаяць рознакаляровыя каробачкі з мылам, а таксама белая парцаляна – гэта асноўныя прадукты, якімі зараз займаюцца “Каралі”. Назва кампаніі чытаецца з націскам на другі склад:
– Нічога каралеўскага ў гэтай назве няма, каралі – гэта “ожерелье”, калі перакладаць. Нашы партнёры заўсёды кажуць, што дзякуючы нам вывучылі два новыя беларускія словы – “каралі” і “парцаляна”. А так сутнасць назвы ў тым, каб яе лёгка было пісаць лацінкай і кірыліцай. Каб было лаканічна і, галоўнае, каб яна адлюстроўвала нашу беларускасць.
Назвы, упакоўкі і пахі мыла таксама цесна звязаны са знакавымі з’явамі беларускай культуры: чорнае мыла “Панна Нясвіжа”, светлае – “Віленскае барока”, зялёнае са свежым пахам – “Папараць” – усяго восем гатункаў. Калекцый парцаляны пакуль што дзве, але і яны таксама распавядаюць пра Беларусь: адна з калекцый прысвечана зброі ВКЛ, другая – традыцыйным выцінанкам.
“А ЗАРАЗ УЖО І НЕ СЫДЗЕШ, НАПЭЎНА”
Ідэя “Караляў”, якімі зараз займаюцца Серж і Сяржук, прыйшла да Сержа і яго жонкі яшчэ ў 2011 годзе. Іх марай было стварэнне беларускай кампаніі, якая б выпускала якасны беларускі тавар:
– У нас не было ідэі выпускаць мыла, мы не марылі быць менавіта мылаварамі. Мы хацелі зрабіць беларускі тавар – прыгожа і якасна. І шукалі тое, што можна зрабіць даволі лёгка і што не патрабуе значных інвестыцый.
Так “Каралі” пачалі рабіць мыла, якое ў тыя часы рамеснікі амаль не рабілі, а потым з;явіліся і дзве калекцыі парцаляны. Цяпер кампанія расце і сталее, а Серж з Сержуком мараць пра тое, каб аднойчы “Каралі” сталі месцам, куды б людзі вельмі хацелі ўладкавацца на працу.
Пакуль жа асноўная работа па развіцці ляжыць на плячах хлопцаў. Да апошняга часу Сержука Семянюка выдатна ведалі у грамадскім сектары, адкуль яго неаднойчы клікалі працаваць у “Каралі”, а ён неаднойчы адмаўляўся:
– Але ўсё роўна атрымалася, што я так захапіўся ідэяй “Караляў”, для мяне асабіста блізкай, што тут і застаўся. А зараз ужо і не сыдзеш, напэўна, – усміхаецца ён. – Гэта тое месца, дзе і творчасць, і праца, і задавальненне.
Сяржук адказвае за ўсе аперацыйныя дзеянні ў кампаніі: трымае ў галаве і кантралюе ўвесь працэс ад вытворчасці да камунікацыі з крамамі. Ён прызнаецца, што “Каралі” займаюць 100% часу, і на тое, як працаваць з фіксаваным графікам з 9 да 18, ён ужо даўно забыўся:
– Калі трэба хутка ноччу штосьці зрабіць, то ўсё проста – сядаеш і робіш. Бо калі не ты, то хто.
Серж – эканаміст па адукацыі і займаецца стратэгіяй развіцця кампаніі, а таксама адказвае за фінансавы аспект. Акрамя “Караляў” ён працягвае займацца навуковымі даследаваннямі ў галіне эканомікі:
– Даводзіцца быць многастаночнікам. “Каралі”, на жаль, пакуль не прыносяць столькі, колькі б хацелася, і таму я яшчэ і навуковец: займаюся эканамічнымі даследаваннямі. Ды, відаць, я занадта творчы чалавек, каб быць на 100% эканамістам і навукоўцам, хаця навука – гэта таксама творчасць. Але мне патрэбны “Каралі”, бо гэта дае магчымасць ствараць каштоўнае для сябе і іншых.
“НАБУДУЦЬ НЕ НАШ КУБАЧАК, А КІТАЙСКІ”
Гісторыя кампаніі налічвае ўжо 4 гады, і за гэты час “Каралі” прайшлі асаблівы шлях. За першы год каманда людзей, якія потым адышлі ад справаў, стварыла ідэю – лагатып, назву, а таксама атрымала сертыфікацыю. Па словах Сержа, атрыманне ўсіх сертыфікатаў заняло амаль год: працэдура вельмі складаная і ўключае ў сябе збор дакументаў, аналізы і розныя інстанцыі. Цяпер, калі працэс ужо падрабязна вядомы, сертыфікацыя займае каля трох тыдняў, але на той момант было цяжка.
Потым “Каралі” сталі распрацоўваць новы прадукт – парцаляну. Атрымалася наладзіць вытворчасць досыць танна, хаця, увогуле, парцаляна ручнога вырабу – вельмі дарагое задавальненне. Серж прызнаецца, што парцалянай на беларускім рынку займацца цяжэй, чым мылам:
– Калі ў краме стаіць адзін кітайскі набор парцаляны за 100 000 руб., побач вельмі дарагі Villeroy & Boch, а паміж імі наша парцаляна (сподачак з кубкам каштуе каля 400 000 руб.), то часцей за ўсё абраны будзе кітайскі кубачак, бо ён роўны, прыгожы, абліты фарбамі – канечне, не ручная праца і іншая якасць гліны, але затое танны. Нашу парцаляну мы не каляруем, і калі вы да яе дакранецеся, то заўважыце, што яна не заўжды роўная – бачна, што яе выраблялі рукамі. Наша ідэя ў тым, каб яе можна было перадаваць з пакалення ў пакаленне. У маёй сям’і ёсць такі набор, і я лічу, што гэта вельмі добрая ідэя.
У КРЫЗІС: “І ПЕРСАНАЛ У ВЁСЦЫ НЕ ТАКІ КАПРЫЗНЫ, ЯК У МІНСКУ”
Да крызісу кампанія пачала рыхтавацца загадзя – відаць, дапамагла эканамічная адукацыя Сержа. Яны распачалі рэарганізацыю, перайшлі ў форму таварыства і перанеслі вытворчасць з Мінска ў Валожынскі раён:
– Зараз мы хочам наймаць людзей або з райцэнтра, або з вёскі – так танней. І персанал там не такі капрызны, як у Мінску. Але пакуль у нас кароткая практыка, яшчэ не пацверджаная вопытам.
Галоўнае, што зараз цікавіць “Каралі”, – распрацоўка новых галін развіцця, таму кампанія шукае інвестараў, якія гатовы да іх далучыцца. Першая такая галіна – таннае мыла для гіпермаркетаў. Пакуль што мыла “Каралі” – гэта люксавы прадукт, які прадаецца ў краме “Кравт” і каштуе 90 000 – 100 000 руб., а ў планах стварэнне мыла добрай якасці ў прыгожай упакоўцы, але па цане 20 000 – 25 000 руб. Сертыфікаты ўжо атрыманы, і хлопцы спадзяюцца, што іх масавае мыла хутка будзе прадавацца ў “Кароне” і “Гіпа”.
Яшчэ адзін напрамак развіцця – мыла для гатэляў:
– Зараз ёсць два віды мыла, якія набываюць гатэлі, – распавядае Серж. – Гэта альбо самае таннае кітайскае ці ўкраінскае мыла, вельмі, ну, рэальна вельмі кепскай якасці: яно сушыць скуру, яго наогул не трэба ў рукі браць. І другая катэгорыя – імпартаванае мыла з Італіі, Францыі ці Англіі. Наша ідэя ў тым, каб дапамагчы гатэлям песціць сваіх гасцей мылам ручной вытворчасці. І ў нас ужо ёсць першыя кліенты, пастаўкі і фідбэкі. А гэта галоўнае, бо цяпер зразумела, што рабіць далей.
Да ўсяго, “Каралі” прасоўваюць свае прадукты на экспарт – у Маскву, напрыклад, дзе мыла прадаецца ў арыгінальнай упакоўцы з беларускімі назвамі. А ў мінскіх гатэлях стаяць маленькія спробнікі, каб замежныя госці маглі прывезці мыла ў якасці беларускага сувеніра.
– Мы абсалютна перакананы ў тым, што мыла “Каралі” не саступае па якасці добраму французскаму ці італьянскаму, – упэўнена кажа Серж. – Да таго ж такое мыла – добры падарунак-напамін пра Беларусь. Бо кожны пах, колер, ідэя дызайну – пра нейкую адметную з’яву беларускай культуры.
Мы развітваемся з Сержукамі і выходзім з іх утульнага офіса. Падаецца, што нават у калідоры стаіць лёгкі і прыемны пах мыла: здаецца, так пахне “Папараць”.
Парадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: CityDog.by.
ТАА «ЭС ЭМ ДЖЫ», УНП 190247301
аденда это конечно дорого, печально.
Теперь, благодаря вам, я знаю местного- своего - производителя. И именно доступная реклама и благожелательность подачи информации помогли в этом.
У мыла вдумчивые названия и достойная упаковка, это будет хороший подарок гостям из-за рубежа. Я уже мысленно перебираю кому можно будет его вручить :)
Если этот комментарий читают создатели бренда, то хочу вам тоже сказать спасибо. Пусть вам сопуствует удача, вдохновение и труд ваш воздается по вашим усилиям. Спасибо, что трудитесь не в самой простой сфере товаров, спасибо, что верите в себя и в своего покупателя. Пожалуйста, продолжайте работать, я верю, что индивидуальные идеи и творчество развивают общество и отличают друг от друга. Удачи вам! И спасибо за такие названия мыла!
А в целом все очень выдержанно и на уровне, смотреть приятно, нюхать мыло тоже.
И вообще непонятно почему мыло с химическими ингредиентами может столько стоить? Чисто потому что они так решили? Маркетинг?)))
Напомнило:"Ты не лох? Отправь СМС с текстом "НЕ ЛОХ" на номер 4242! И чем больше СМС ты отправишь, тем больше ты не лох!"
Сколько читателей и минчан в принципе смешали с грязью одной фразой? :))
Только зачем слово лакшери? Правда, оно такое уже затасканное и вызывает совсем не приятные ассоциации(
Ну это вы конечно уже лишнего взяли. А парням удачи, молодцы!
всем, кто знает, что такое ВКЛ и с чем его едят, известно и то, что чай в ВКЛ особо не пили - этот напиток пришел на наши земли вместе с российской оккупацией, до этого пили преимущественно кофе
ни и пиво, натурально
кстати, почему не предлагать в этой серии - вместо чайников - пивные кружки? помимо того, что за красивую пивную кружку (даже просто на полку поставить) гораздо приятней отдать лишние деньги, так еще и кружка из фрфора или фаянса имеет перед традиционной стеклянной немаловажное культурное преимущество: из неё удобней пить зимой подогретое пиво со специями - напиток подлинно патриотический, не чета тому оккупационному чаю, на который уповаете вы
это вы только что меня назвали непрыстойным мінчуком.
они ип?
на сайце фота з мылам "цуд на Каляды", здаецца, не ў фокусе