Адметныя. 6 000 рублёў атрымлівае не толькі наш пераможца, але і...

Адметныя. 6 000 рублёў атрымлівае не толькі наш пераможца, але і...
У сераду, 11 студзеня, роўна ў 14:00 сярод чытачоў CityDog.by скончылася галасаванне за самага любімага “адметнага”. Разам з кампаніяй Samsung, партнёрам праекта “Адметныя”, называем пераможцу. 

У сераду, 11 студзеня, роўна ў 14:00 сярод чытачоў CityDog.by скончылася галасаванне за самага любімага “адметнага”. Разам з кампаніяй Samsung, партнёрам праекта “Адметныя”, называем пераможцу. 

За 15 дзён галасавання сітуацыя з лідэрамі мянялася кардынальна: футбольны клуб “Крумкачы”, служба дастаўкі Menu, інтэрнэт-крама Symbal і “ТатаХата”. Гонка, як той казаў, была не на жыццё, а на смерць.

Здарылася і неспадзяванка: падчас галасавання арганізатары заўважылі зусім неспартыўныя накруткі галасоў. Таму пасля праверкі мы вымушаныя былі дыскваліфікаваць аднаго з лідэраў.

 

ХТО ПЕРАМОГ

У выніку амаль трохтыднёвага галасавання з колькасцю 2 330 галасоў перамаглі хлопцы з Symbal. Менавіта іх праект атрымае магчымасць зладзіць на сайце CityDog.by свой рэкламны праект на суму 6 000 рублёў.

 

ШТО ГЭТА ЗА ХЛОПЦЫ?

Калі Павел Белавус і сябры з “Арт-сядзібы” надрукавалі і за тыдзень прадалі сто вышымаек, стала зразумела: попыт на нацыянальнае ў беларусаў ёсць. Трэба ствараць прапанову!

З Symbal пачалася сапраўдная мода на беларушчыну. Замаўляць нацыянальную сімволіку і сувеніры ў крамы пачалі і банкі, і карпарацыі, і нават БРСМ. Павел з гонарам кажа, што крама Symbal прыносіць прыбытак, які ідзе на новыя праекты: на заробленыя грошы хлопцы выкупілі стары сельскі клуб на беразе Іслачы – і плануюць з яго зрабіць новыя “Шаблі”.

 

КАЛІ МЫ ПАБАЧЫМ ПРАЕКТ ПЕРАМОЖЦЫ

Цягам лютага 2017 года мы апублікуем праект пераможцаў на старонках нашага часопіса.

 

І ЯШЧЭ АДЗІН ПРЫЕМНЫ БОНУС

Другі лідэр гонкі, інтэрнэт-дастаўка “Меню” (яны набралі 2 265 галасоў), дакладней яе дырэктар Ваган Керабян напісаў у сваім фэйсбуку ўчора: “Пра армян кажуць, што мы сціплы народ, які працуе з раніцы да ночы, які шмат разоў білі за апошнія 3000 гадоў, але які сілай сваёй веры і мовы змог выжыць і захаваў сваю самабытнасць. Для нас армянская мова – гэта гарантыя выжывання і развіцця. У Беларусі мне стала вельмі крыўдна за беларусаў – нешматлікія ведаюць мову, а штодня на беларускай мове размаўляе вельмі мала грамадзян. Мяне здзівіў Глеб Лабадзенка і курсы "Мова нанова” – гэта ачаг захавання і развіцця мовы. У выпадку перамогі мы планавалі перадаць прыз ім. Але наша “паражэнне” ў конкурсе не перашкода, так што мы вырашылі падарыць суму, роўную суме прыза – 6 000 рублёў, – на працу і на развіццё курсаў "Мова нанова”! Такая вось маленькая падтрымка ад братняга армянскага народа”.

Ад імя CityDog.by, Samsung і ўсіх нашых чытачоў – вялікі дзякуй, Ваган! Շնորհակալություն!! 

ВАЖНА: калі надумалі расшарыць гэты матэрыял, не забывайце пра хэштэгі: #адметныя #свае #s7mova #SamsungBelarus. Дзякуй!


РУБРЫКУ "АДМЕТНЫЯ" МЫ СТВАРАЕМ РАЗАМ З КАМПАНІЯЙ SAMSUNG ELECTRONICS.


Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

   Фота: CityDog.by.

ООО “Самсунг Электроникс Рус Компани”, ИНН 7703608910

Еще по этой теме:
Адметныя. Як армянін жыве на дзве краіны, каб людзі кожны дзень маглі есці як у рэстаране
Адметныя. Той самы мінчанін, які завёў моду на вышымайкі
Адметныя. Як стварыць “хіпстарскую” футбольную каманду – і трапіць у вышэйшую лігу
поделиться