Гэта мастачка зрабіла 3D-макет камеры, у якой правяла 11 сутак. Вось як усё выглядае

Гэта мастачка зрабіла 3D-макет камеры, у якой правяла 11 сутак. Вось як усё выглядае
«Калі сядзела “суткі”, мяне падтрымлівала ідэя выйсці і нешта з гэтым зрабіць», – кажа 23-гадовая Вікторыя Грабеннікава. 28 лютага дзяўчыну затрымалі каля будынка вакзала, а пасля 11 сутак ізалятара ў Жодзіна яна зрабіла 3D-макет камеры, у якой знаходзілася.

«Калі сядзела “суткі”, мяне падтрымлівала ідэя выйсці і нешта з гэтым зрабіць», – кажа 23-гадовая Вікторыя Грабеннікава. 28 лютага дзяўчыну затрымалі каля будынка вакзала, а пасля 11 сутак ізалятара ў Жодзіна яна зрабіла 3D-макет камеры, у якой знаходзілася.

Хто такая Вікторыя Грабеннікава і чаму яе затрымалі?

Вікторыя Грабеннікава

 

– Асноўныя мае прафесійныя ідэнтычнасці – візуальная мастачка і нізавая квір-фем-актывістка. З падлеткавага ўзросту мяне цікавілі пытанні правоў чалавека. Паступова гэта жаданне перайшло ў дзейнасць.

Мяне затрымалі 28 лютага 2022 года каля будынка вакзала за ўдзел у антываеннай акцыі. Па пратаколе – за «активное участие в несанкционированном массовом мероприятии». Я выйшла з будынка разам з сяброўкамі – і праз хвіліну да нас падышлі супрацоўнікі ў цывільным і папрасілі прайсці на праверку дакументаў.

Пакуль везлі да Ленінскага РУУС, я паспела паведаміць сваёй партнёрцы, што нас затрымалі. Потым «тварам да сцяны», вопіс рэчаў, допыты, дактыласкапія, Акрэсціна, суд, Жодзіна.

Навошта Вікторыя зрабіла 3D-макет камеры: «Ён занадта чысты і прыгожы»

Да суда я была на Акрэсціна ў розных камерах: там было і 15 чалавек, і 10, і 23. Але макет я зрабіла з камеры ў Жодзіна, дзе была 11 сутак.

Гэтае сведчанне не дакументальнае. Я рабіла гэту працу хутчэй як вобраз, умоўна – як кардонную мадэльку, на якой толькі аснова. Усе мае каляжанкі па турме сказалі, што макет занадта чысты і прыгожы. Я тут з імі згодна на 100%. Калі хочаце зразумець, як было ў жыцці, уявіце, што ўсё бруднае, старое і паскудных колераў.

У камеры з газеты «СБ. Беларусь сегодня» мы рабілі калажы і разгадвалі крыжаванкі, чыталі, абмяркоўвалі і жартавалі. Шмат гулялі ў шашкі (на стале была выдрапана дошка, а самі шашкі зрабілі з хлеба і паперы), «Я ніколі не», у словы на беларускай мове, у мафію. А яшчэ святкавалі 8 Сакавіка: зрабілі фемінісцкі фестываль.

Аднойчы ў камеры я расплакалася, бо ўбачыла лісты, якія напісалі маім сукамерніцам. Было так балюча, што мне ніхто не напісаў. Крыўдна, і адзінока, і неспакойна. Таму, калі ласка, пішыце людзям, якія сядзяць!

 

Фота: архіў гераіні.

поделиться