Прэм’ера на CityDog.by: прыгажуня Аня Жданава ў лайв-шоў 34 Music Sessions

Прэм’ера на CityDog.by: прыгажуня Аня Жданава ў лайв-шоў 34 Music Sessions
34mag запускае другі сезон музычнага лайв-шоў 34 Music Sessions – відэапраекта пра горад і музыку, які працягвае разам з беларускімі музыкамі фіксаваць адметныя, а часам ужо і легендарныя лакацыі горада.

Першы тэйк 2017-га быў зняты ў Чырвоным дворыку – бадай, адным з першым месцаў альтэрнатыўнага Мінска, якое калісьці зламала стэрэатып «тут нічога не адбываецца». Трапяткую атмасферу мілага сэрцу дворыка стварала мінская спявачка, удзельніца гуртоў Lilac, Bonhider, «Ландыш $ Сахара» Аня Жданава з песняй «Play».

«Гэты сезон будзе адрознівацца ад папярэдняга тым, што ў ім мы будзем дакументальна фіксаваць усе значныя культурныя месцы Мінска (і не толькі Мінска) гэтага года. У нас няма задачы арыгінальнічаць, мы хочам усё зрабіць грунтоўна і якасна, так, каб гэты праект застаўся ў гісторыі, – кажа рэжысёрка 34 Music Sessions Кася Сырамалот. – Яшчэ адна фіча гэтага сезона – мы запрашаем на здымкі людзей, якія становяцца не толькі гледачамі, але і саўдзельнікамі стварэння ролікаў».

34 Music Sessions – гэта шматсерыйнае шоу, у якім музыкі выконваюць жыўцом свае нятленныя песні ў знакавых гарадскіх лакацыях. Новыя серыі будуць выходзіць кожны тыдзень на 34mag. Партнёрам 34 Music Sessions выступіў Beefeater, за інфармацыйную падтрымку адказвае CityDog.by. Дзякуй за дапамогу ў здымках першай серыі Embargo Bar.

Еще по этой теме:
Премьера на CityDog.by: клип Mustelide на песню «Spi»
Премьера на CityDog.by: в Беларуси нашли раннюю версию рассказа Маркеса
поделиться