4-ты фестываль кіно Паўночных i Балтыйскіх краiн «Паўночнае ззянне» пройдзе ў Мінску з 19 па 26 красавіка ў кiнатэатры «Мiр».
Сёлета праграма складзецца з 17 стужак з 9 краiн-удзельнiц – Нарвегія, Швецыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Літва, Латвія, Эстонія, упершыню Фарэрскія астравы, а таксама аднаго бонуснага фільма ад дырэктаркі «Паўночнага ззяння» i прадзюсаркі дакументальнага кіно Волі Чайкоўскай.
Звярніце ўвагу, што фарэрскi фільм "Сны каля мора" стане фільмам адкрыцця кінафестывалю, які прадставiць рэжысёр і прадзюcар з Фарэрскіх астравоў асабіста. Цырымонія адкрыцця адбудзецца 19-га красавіка у 18:00, адразу пасля яе, ў 19:00, пройдзе прагляд фільма.
Шведскі фільм "Былая жонка" прадставіць рэжысёрка Каця Вік, якая пачынала сваю кар'еру ў кіно, як кастынг-дырэктарка на фільмах Рубэна Эстлунда і Роя Андэрсана. Эстонскі фільм "Канец ланцужка" прадставіць рэжысёр Прыііт Пяясуке, які сбараў дзясяткі тысяч даляраў на фільм на краўдфандынгу. Фільм "Хронікі Мэлані"прадставіць рэжысёр з Латвіі Віестурс Каірыш, які працуе яшчэ і рэжысёрам тэатральных і оперных пастановак.
Таксама ў рамках праграмы адбудзецца спецпаказ дакументальнага фільма "Дарога"(рэж. Дзмітрый Калашнікаў), які спрадзюсіравала беларуская прадзюсарка і дырэктарка "Паўночнага ззяння" Воля Чайкоўская. Фільм паказалі больш чым на 80 кінафестывалях свету, ён прайшоў у амерыканскім пракаце, сусветная прэм'ера адбылася ў конкурсе First Appearance Competition на кінафестывалі IDFA Amsterdam 2016.
У рамках індустрыйнай часткі кінафестывалю пройдзе 15 мерапрыемстваў на пляцоўках Акадэміі мастацтваў, галерэі Арт-Беларусь, у касцёле Святога Роха, у івэнт-прасторы EventSpace, у рэстаране Ember у гатэлі Double Tree by Hilton Minsk.
18 красавіка (cерада)
19:00-21:00 Наіўна. Супер - Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу. Месца: Event Space
19 красавіка (чацвер)
14:00-15:30 Сустрэча з "зоркай": Эрленд Лу. Месца: гатэль Double Tree by Hilton Minsk
21 красавіка (субота)
14:00-16:00 Лекцыя Каці Вік (Швецыя), "Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі свайго фільма" (пра уласную рэжысёрскую працу і працу кастыг-дырэктаркай для фільмаў культавых рэжысёраў). Месца: УДАКЛАДНЯЕЦЦА.
22 красавіка (нядзеля)
13:00-14:30 Камерны канцэрт класічнай скандынаўскай і балтыйскай музыкі ў выкананні калектыву "Бон Ваяж". Месца: Art-Belarus. Уваход: 5 BYN
20:00-21:30 Арганны канцэрт "Вясновая песня". Класічная нардычная і балтыйская музыка і музыка з сусветнага кінематографа ў выкананні арганісткі з Фінляндыі Юліі Таммінен і калектыву "Бон ваяж" Месца: касцёл Святога Роха. Уваход вольны.
23 красавіка (панядзелак)
14:00-16:00 Майстар-клас латвійскага рэжысёра Віестурса Каірыша "Як сумяшчаць працу рэжысёра ў кіно і тэатры". Месца: Акадэмія Мастацтваў (Чычэрына 1)
24 красавіка (аўторак)
14:00-16:00 Майстар-клас эстонскага рэжысёра Прыііта Пяясукэ "Як сабраць грошы на поўнаметражны індзі-фільм на краўдфандынгу і атрымаць адмову ад Арва Пярта". Месца: Акадэмія мастацтваў (Чычэрына 1).
19:00-20:15 Венера, Данія (73 хв.) + 20:15-21:15 Talk-дыскусія "Безабаронная Венера" з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфод і беларускіх рэжысёрак, арт-актывістак і медыя. Месца: к/т МІР. Пры падтрымцы Moonlightroom
26 красавіка (чацвер)
17:00-18:30 Talk "Матывы скандынаўскага дызайну ў беларускай гарадской прасторы" Месца: Moonlightroom. Уваход: па папярэдняй рэгістрацыі.
Поуны расклад фільмаў і сустрэч глядзіце тут.