Зялёны weekend
1 - 5 июня 2016
Даведкі: тут.
Уваход: 1 па 4 чэрвеня бясплатна, экафест – 50 000 руб.
Інтэрактыўная выстава для дзяцей і ўсёй сям’і “Ідзі і са-тавары!”
З 1 па 5 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) ператворыцца ў сапраўдную лабараторыю творчых эксперыментаў. У гонар пачатку канікул «Дзіцячыя творчыя майстэрні» запрасілі чатырох маладых творцаў і аддалі ім усю галерэйную прастору. Кожны з іх абярэ для сябе адну з сцен, дзе задасць пачатак творчага парыву ў сваёй стылістыцы. А юныя наведвальнікі яго падхопяць і створаць нешта агульнае. Штодня выстава будзе трансфармавацца і здзіўляць гледачоў.
Адкуль мастакі бяруць натхненне? Можа ў іх ёсць чароўны апарат, які з паветра робіць вельмі чыстае натхненне, ці таемны сейф, у якім захоўваюцца запасы гэтага асаблівага пачуцця? Мы папрасілі мастакоў падзяліцца з намі гэтай далікатнай субстанцыяй.
На выставе "Ідзі і са-твары!" не будзе карцін і скульптур, якіх нельга чапаць рукамі, ніхто не скажа: "не бегай" і "не чапай". А будуць белыя сцены, якія так і просяць: "Намалюй! Наляпі! Напішы!". Мастакі толькі дадуць імпульс і паставяць задачы перад дзецьмі, якія ўжо створаць свае адказы і стануць са-аўтарамі і са-куратарамі выставы.
Галерэйная прастора будзе падзелена на 4 тэматычныя зоны:
ЗОНУ ГРАФІКІ створыць мастак і выкладчык «Дзіцячых Творчых Майстэрняў» Bazinato
ЗОНУ STREET ART створыць мастак Міхась Мішук (вядомы сваімі папяровымі графіці, якія можна ўбачыць у горадзе)
ЗОНУ ТЭКСТАЎ створыць пісьменнік Павел Касцюкевіч
ЗОНУ ГУКАЎ створыць музыкант OdeB. Падчас выставы будуць запісвацца і архівавацца гукі, з якіх потым музыкант створыць трэкі.
ПАРАЛЕЛЬНАЯ ПРАГРАМА ВЫСТАВЫ:
1 Чэрвеня (18:30) - майстар-клас ад Bazinato
2 Чэрвеня (18:00) - майстар-клас ад Паўла Касцюкевіча
3 Чэрвеня (18:00) - майстар-клас ад Міхася Мішука
4 Чэрвеня (18:00) - музычныя эксперыменты разам з OdeB
5 Чэрвеня (12:00-18:00) - штогадовы сямейны экалагічны фестываль Зялёны weekend.