Зімовыя маразы
22 января 2017
Справки: тут.
Вход: 5.5 руб., студентам – 4 руб., школьнікам – 3 руб., детям до 7 лет – бесплатно.
Зіма – гэта перыяд траскучых маразоў і коўзання на санках, перыяд поўны цудаў, весялосці і добрага настрою. Каб адчуць хараство і магію беларускай вёскі ўзімку, запрашаем вас прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Зімовыя маразы» і пазнаеміцца з традыцыйнай беларускай абраднасцю.
Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:
- Пазнаёміцца з зімовым адзеннем беларусаў і сфатаграфавацца ў ім;
- Прыняць удзел у майстар-класах;
- Апрабаваць музейную «этналыжню» (пры наяўнасці ўласнага лыжнага рыштунку);
- Прыняць удзел у акцыі «Дзень сэлфі ў музеі» (#БеларускіСкансен; #museumselfie);
- Атрымаць асалоду ад традыцыйнай народнай музыкі!
У мерапрыемстве прыме ўдзел фальклорны музычны калектыў «Жвавы карчмар».
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Увага:
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Фото: picture-russia.ru.