Жывая Бібліятэка
14 июля 2018
Справки: тут.
Вход: бесплатный, но нужна регистрация.
Лета – самы лепшы час, каб даведацца больш пра свет ды пра сябе. Кажуць, кнігі і падарожжы вельмі добра дапамагаюць у гэтай справе. Але гэта можна зрабіць і праз звычайную гутарку з іншым чалавекам.
Мы запрашаем вас на Жывую Бібліятэку – мерапрыемства, якое дапаможа даведацца болей пра людзей, што сутыкаюцца са стэрэатыпамі і забабонамі ў грамадстве, якія далёка не заўсёды спрашчаюць жыццё. Жывая Бібліятэка дае магчымасць пазнаёміцца з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, зруйнаваць некаторыя стэрэатыпы і ўбачыць свет з іншага боку.
Мы прапануем вам сустрэцца з Жывымі Кнігамі – людзьмі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкі занятак, унікальны досвед ці нязвыклы для “большасці” светапогляд. На Жывой Бібліятэцы вам шчыра адкажуць на пытанні, якія цікавяць вас. Гэта шанец зразумець, што ўсе мы розныя, але ўсе мы людзі, якія жывуць побач адно з адным. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на нашым сайце.
Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы да 21:00 13 ліпеня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталогу жывых кніг.