Другое

Жаночая актыўнасць

23 октября 2014

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Даведкі: тут.

Уваход: бясплатна.

Жаночая актыўнасць

Усіх, хто гатовы, хто думае, што гатовы, і асабліва ўсіх, хто шчыра не гатовы перагледзець самыя далікатныя з грамадскіх стасункаў – паміж мужчынамі і жанчынамі, – запрашае кампанія “Будзьма беларусамі!” увечары 23 кастрычніка ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ”

У фокусе ўвагі будуць пытанні:

- Што сабой уяўляе паспяховая, самарэалізаваная жанчына ў грамадстве, дзе прыярытэт аддаецца такім традыцыйна мужчынскім якасцям, як сіла, мэтанакіраванасць і ўпартасць?

- Як выглядае штодзённасць “ідэальнай жанчыны” з зададзенымі медыяпрасторай “стандартамі якасці” ў кожнай з яе роляў: маці, жонка, прафесіянал? 

- У чым сакрэт трываласці гендарных стэрэатыпаў сярод беларусаў? Якія вобразы  “сапраўдных жанчын” і “сапраўдных мужчын” перадаюцца маленькім беларусам ад старэйшых цягам апошніх пакаленняў? 

- Як уладам улічваць патрэбы і праблемы жанчын, не даводзячы сітуацыю да гендарнай асіметрыі?

- “Посуд мыюць рукамі!”: што кожны з нас можа зрабіць, каб на побытавым узроўні скараціць гендарныя канфлікты. 

У якасці спікераў выступяць:

Ірына Саламаціна, кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB;

Аляксандр Куль, дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартовага маркетынгу БК баскетбольнага клуба “ЦМОКІ-Мінск”;

Усевалад Сцебурака, літаратар, шоўмэн;

Мадэратар:  Уладзімір Корж, старшыня праўлення Міжнароднага асветніцкага грамадскага аб'яднання «АКТ».

Фота: homebizmama.com