Зеленый weekend
31 мая i 1 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Дзіцячыя экалагічныя майстэрні пры падтрымцы ГА "Экадом", Цэнтра экалагічных рашэнняў і “Зяленай сеткі” запрашаюць усіх на фестываль!
На два дні для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца свет высокай травы, густых лясоў, гучных птушак, таямнічых эколагаў і эка-істот. Безупынна будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты.