Выставки

Прамудрасць збудавала сабе дом... (6+)

15 августа 2018 - 16 сентября 2018

Справки: тут.

Вход: 8 руб.

Прамудрасць збудавала сабе дом... (6+)

15 жніўня 2018 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца маштабная, рэтраспектыўная выстава твораў Ізраіля Басава «Прамудрасць збудавала сабе дом ...», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння майстра, які стаў класікам беларускага мастацтва ХХ стагоддзя.

Галоўным вобразам, які аб’ядноўвае ў сабе практычна ўсю выставу, з’яўляецца дом – устойлівы сімвал духоўнага ладу. Звычайны блочны дом становіцца ў Басава носьбітам мноства асацыяцый. Гэта храм, палац, цэнтр свету і космас. Дамы ў мастака розныя: вялікія і яркія, якія займаюць цэнтральнае становішча і якія ідуць углыб кампазіцыі, тапаграфічна пазнавальныя і абстрагаваныя. Але ўсе яны напоўнены значным сэнсам, у іх перамяшаліся сакральнае і прафаннае, штодзённае і велічнае. Для мастака дом – гэта не толькі функцыя. Гэта сакральная прастора і філасофія жыцця.

На выставе будзе прадэманстравана больш за 60 жывапісных і графічных работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, фонду Беларускага саюза мастакоў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, калекцыі сям'і мастака. Многія творы будуць дэманстравацца ўпершыню.

Выстава будзе пабудавана такім чынам, што дасць аб’ёмнае ўяўленне пра жыццё і творчасць мастака. Жывапісныя і графічныя работы дапоўніць разгорнутая інфармацыйная зона, якая ўключае фатаграфіі і дакументы, відэанарыс, падрыхтаваны Міжнародным спадарожнікавым тэлеканалам «Беларусь 24» у рамках праграмы пра сучаснае мастацтва «АРТіШОК». Публічная праграма ў рамках выставы ўключыць у сябе экскурсію ад куратара і інтэрактыўную праграму «Аранжавы дом» для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. 

Сумесна з фірменным салонам нямецкіх фарбаў Caparol Center мы пабудуем экспазіцыю выставы такім чынам, што гэтадасць аб'ёмнае ўяўленне пра жыццё і творчасць мастака. Жывапісныя і графічныя работы дапоўніць разгорнутая інфармацыйная зона, якая ўключае фатаграфіі і дакументы, відэанарыс, падрыхтаваны Міжнародным спадарожнікавым тэлеканалам «Беларусь 24» у рамках праграмы пра сучаснае мастацтва «АРТіШОК». Публічная праграма ў рамках выставы ўключыць у сябе экскурсію ад куратара і інтэрактыўную праграму «Аранжавы дом» для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.