Выставачны праект ZBOR In Progress уяўляе сабой выставу-даследаванне гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія трыццаць год і адбудзецца ў галерэі сучасанага мастацтва "Ў" з 16 кастрычніка па 30 лістапада.
ZBOR – гэта выставачны праект, у аснову якога лягла даследчыцкая дзейнасць платформы KALEKTAR, якая была створаная групай мастакоў і куратараў у 2014 годзе дзеля вывучэння і захавання найноўшых працэсаў і тэндэнцый у сучасным мастацтве Беларусі і якая ў далейшым мела вынікам анлайн збор найноўшага беларускага мастацтва.Мінская выстава ZBOR In Progress прадставіць шырокі зрэз сучаснага беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў і ахоплівае творчасць больш за пяцідзесяці беларускіх мастакоў, якія жывуць і працуюць як у краіне, гэтак і за мяжой.
Выстава змяшчае больш за дзвесце экспанатаў: дакументальныя фатаграфіі, даследчыцкія эсэ, а таксама арыгінальныя працы беларускіх мастакоў створаныя ў перыяд з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён.
Удзельнікі выставы:
Сяргей Бабарэка, Ізраіль Басаў, група “Беларускі клімат”, група “Бергамот”, Бісмарк, Васіль Васільеў, Аляксей Велікжанін, Жанна Гладко, Жанна Грак, Міхаіл Гулін, Аксана Гурыновіч, Лена Давідовіч, Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд, Андрэй Дурэйка, Аляксандр Камароў, Аляксей Кашкараў, Сяргей Кірушчанка, Артур Клінаў, група “Ліпавы цвет”, Аляксей Лунёў, Андрэй Лянкевіч, Галіна Маскалёва і Уладзімір Шахлевіч, Віка Мітрычэнка, Марына Напрушкіна, Алесь Пушкін, Людміла Русава, група “Рэвізія”, Вольга Сазыкіна, Ігар Саўчанка, Вольга Сазыкіна, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Антаніна Слабодчыкава, Лявон Тарасэвіч, Максім Тымінько, Глеб Шутаў і Мая Іліч, Ігар Цішын, Уладзімір Цэслер і Сяргей Войчанка, Алег Чорны, Сяргей Шабохін, Ганна Школьнікава, Алег Юшко і Кірыл Лубянец
Куратары суправаджальнай праграмы:
Таццяна Арцімовіч, Сафія Садоўская, Кірыл Барысаў