Другое

Здесь вас зовут проверить свой запас белорусских слов (14+)

2 июля 2021

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 3 руб.

Здесь вас зовут проверить свой запас белорусских слов (14+)

Цяжка ўявіць суверэнную краіну без уласнай мовы. Словаў, якія нітуюць сутнасць навакольных з’яваў і рэчаў на пэўнай прасторы з нечым важным унутры нас. Часцей за ўсё, гэтае паяднанне адбываецца ў раннім дзяцінстве, у гульнёвай форме, калі мы разам з бацькамі смакуем тое ці іншае слова, альбо збеГ Гукаў на кончыку языка. Так мы неўсвядомлена самі робімся часткай таго космасу, у якім з’явіліся на свет.

Прапануем вам 2 ліпеня праверыць на вельмі “неСУР’ЁЗНЫХ” спаборніцтвах свой слоўнікавы запас, зарубіцца ў адгадванні народных беларускіх загадак, а калі словаў не будзе хапаць, то літаральна “на сабе” паказаць творы беларускай класікі і яе герояў (у гульню “Кракадзіл”, пэўна, гулялі ўсе).

Прызы, музычныя і вершаваныя гасцінцы – што яшчэ трэба, каб лішні раз замацаваць: беларуская мова – гэта наш скарб.