Як асвоіць замежную мову
30 января 2015
Справки: тут.
Вход: 130 000 руб., нужна регистрация.
Майстар-клас Вiктара Смусiна “Як асвоіць замежную мову: 11 стратэгічных памылак”.
Калі аўтар гэтага майстар-класа аднойчы вырашыў наведаць Кубу, ён за 2 месяцы да падарожжа пачаў знаёміцца з іспанскай мовай.
Знаёміўся ён з мовай Фідэля Кастра ў адносна павольным рэжыме, паміж іншых клопатаў.
І пазнаёміўся за 2 месяцы дастаткова блізка для бойкай размовы на бытавыя і прыватныя тэмы.
Як гэта атрымалася?
Некаторыя людзі ў вывучэнні замежных моў б'юцца аб шкляныя дзверы, паўтараюць адны і тыя ж памылкі, губляюць шалёную колькасць часу і энергіі з даволі сціплым вынікам.
У вас ёсць шанс выправіць гэтыя прынцыповыя памылкі, пра якія вы, хутчэй за ўсё, і не ведаеце, што паўтараеце іх зноў і зноў.
11 вельмі канкрэтных памылак.
Не моўных, а стратэгічных памылак ў тым, што вы робіце, каб прыручыць непакорную замежную мову.
Віктар Смусін, аўтар майстар-класа, свабодна валодае англійскай і нямецкай мовамі; на сярэднім узроўні - французскай; на базавым - іспанскай.
І ў яго не будзе ад вас сакрэтаў 30 студзеня 2015 г. у класе Ambitious Suits Consulting на вул. Кабушкіна, 66. Пачатак у 19:30.
Майстар-клас пройдзе на беларускай мове, але пытанні будуць шчыра вітацца на беларускай і рускай мовах.
Кошт майстар-класа параўнальны з кубачкам кавы i дэсертам у мiнскай кавярне. Ён - 130 000 рублёў. Колькасць месцаў на майстар-класе абмежавана дваццацю пяццю, таму спяшайцеся зарэгістравацца. Для ўдзелу запоўнiце рэгiстрацыйны бланк.
Да сустрэчы на майстар-класе!
Каманда адукацыйнага праекта Ambitious Suits Consulting. Вывучай замежную мову па-iншаму.
Фота: www.oneworld365.org