Выставки

Зацьменне (0+)

19 февраля 2020

Тэрыторыя Правоў

Минск, ул. Ложинская, 16

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

Зацьменне (0+)

Адкрыццё мастацкай выставы Алеся Марачкіна „Зацьменне” адбудзецца ў сераду 19 лютага ў Мінску. Выстава арганізаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтру „Вясна” і экспануецца ўпершыню на асветніцкай пляцоўцы „Тэрыторыя правоў”.

Новыя працы мастака прысвечаныя грамадска-значным падзеям апошніх гадоў і адлюстроўваюць сацыяльна-палітычную сітуацыю ў Беларусі праз уласны погляд творцы на культуру і дух беларускага народа.

Тэматыка твораў Алеся Марачкіна (Алеся Мары) прысвечаная гістарычным падзеям мінулага і сучаснасці, раскрывае багацце духоўнай культуры беларускага народа. Мастак вядомы як стваральнік партрэтаў многіх гістарычных асоб, серыі партрэтаў „Мае сучаснікі”, аўтар цыклу твораў „Народныя легенды і паданні”. Сярод вядомых прац Марачкіна – „Маці Божая ахвяр Чарнобыля”, „Палеская мадонна”, „Плошча” і інш.

Шмат прац мастака сёння захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у музеях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Германіі, ЗША.

Пад час прэзентацыі чакаецца выступ вядомых мастакоў, прагучаць бардаўскія песні.