Кино

Заачацвер пра вушатую саву

15 января 2015

НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам

Минск, ул. Академическая, 27

Вход: бесплатный.

Заачацвер пра вушатую саву

Запрашаем на першы ў 2015 годзе заачацвер 15 студзеня! Лекцыя будзе прысвечана вушатай саве, птушцы 2015 года ў Беларусі.

Калі: 15 студзеня, 18:30.

Дзе: НПЦ па біярэсурсах, актавая зала (вул.Акадэмічная, 27).

Тэма: Сава вушатая – птушка 2015 года ў Беларусі.  

Як адрозніць вушатую саву ад пугача, кугакавак і сычоў? Як і навошта сава верціць галавой, чым ласуецца, колькі жыве і чаму яе “вушы” – зусім не вушы? Чаму совы не будуюць гнёздаў, дзе яны жывуць і як кожны з нас можа выступіць “арэндадаўцам” для гэтай птушкі?

Пра гэта раскажа спецыяліст па прыродаахоўных пытанннях АПБ Сямён Левы. Прыходзьце за цікавымі гісторыямі і прыносьце свае пытанні!  

Запрашаем не толькі арнітолагаў і біёлагаў, але ўсіх, кто любіць соў! Гэта птушка – адна з самых модных зараз, далучайцеся!

Яшчэ адна разынка заачацвярга! Генадзь Міндлін падзеліцца ўнікальнай навіной: у 2014 у Беларусі на гнездаванні была адзначана змешаная пара каршуноў – чырвонага і чорнага. Чакайце аповед і фотадоказы рэдкага назірання!


Даведка АПБ:

"Ахова птушак Бацькаўшчыны" - найбуйнейшая недзяржаўная прыродаахоўная арганізацыя Беларусі і нацыянальны партнёр самай вялікай міжнароднай сеткі прыродаахоўных арганізацый "BirdLife International". АПБ - гэта больш за 3500 сябраў і прыхільнікаў і 14 аддзяленняў па ўсёй краіне.

АПБ працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай прыродаахоўнай дзейнасці. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны - далучайцеся да АПБ!


Кантакты арганізацыі:

г. Мінск, вул. Парніковaя 11, к.4

(+375 17) 263 06 13

(+375 29) 223 06 13

(+375 29) 101 68 87

info@ptushki.org

Фота: www.kartinki24.ru