Другое

Юр’я

7 мая 2017

Справки: тут.

Вход: 6.5 руб.

Юр’я

Юр’я – адно з самых багатых і шанаваных святаў народнага календара, святкуецца шостага траўня ў дзень Святога пакутніка Георгія Перамаганосца, заступніка свойскай жывёлы і палеткаў ва ўяўленні беларускага селяніна. Веснавы Юр’я пазначаў сабою сапраўдны пачатак вясны. У гэты дзень сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнаю ежаю аглядаць сваю ніву. З Юр’ем звязваўся звычайна і першы выган жывёлы на пашу.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае Вас наведаць абрадавае мерапрыемства «Юр’я», на якім будуць прадстаўлены асноўныя ўрачыстасці свята, перш за ўсё звязаныя з шанаваннем зямлі.

У праграме мерапрыемства: 

- Юраўскія спевы; 
- Абрад «Тураўскі карагод»; 
- Ушанаванне палеткаў; 
- Першы выган жывёлы на пашу; 
- Народныя песні і танцы. 

У свяце прымуць удзел фальклорныя гурты г. Мінска. Усе госці свята атрымаюць кубачак цёплай травяной гарбаты!

Фото: Generation.by