Выставки

Юбілейная выстава Валерыя Слаўка (6+)

13 - 22 сентября 2017

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Вход: 3 руб.

Юбілейная выстава Валерыя Слаўка (6+)

13 верасня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы вядомага графіка, майстра кніжнай ілюстрацыі Валерыя Слаука.

Творчасць Валерыя Слаука – фантастычная, загадкавая, шматзначная, а разам з тым поўная тонкай іроніі – стала адной з самых яркіх з'яў у сучаснай беларускай графіцы. Яго почырк адразу пазнаецца, работы вызначаюцца надзвычайнай дакладнасцю, ювелірнасцю, выверанасцю і гарманічнасцю ліній, дзіўнай, жывой дынамікай персанажаў, якія з чароўнай грацыёзнасцю пераходзяць у нашу штодзённасць. У скрупулёзнай дакладнасці малюнка можна ўгледзіць цікавы парадокс, калі прыёмы акадэмічнага малюнка, створанага для адлюстравання рэальнага свету, мастак выкарыстоўвае для апісання няўлоўнага, пачуццёвага свету міфалогіі. Графіка Валерыя Слаука патрабуе ўважлівага, удумлівага гледача, які ўслед за аўтарам зможа паглыбіцца ў фантасмагарычны, дзіўны свет. Шырока вядомыя ілюстрацыі майстра да кніг “Айвенга” Вальтэра Скота, “Чорны млын” Юрыя Брэзана, “Шляхціч Завальня” Яна Баршчэўскага, “Вясна ўвосень” Уладзіміра Караткевіча, да беларускіх народных казак “Удовін сын”, “Алёнка”, да кнігі казак “Цудоўны свет” і мноству іншых.

Тэрмін правядзенне выставы: з 13 па 22 верасня 2017 года, штодзень з 11:00 да 19:00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: +375 17 288 15 49, +375 17 290 60 10 – Палац мастацтва