Артисты театра прочитают произведения Якуба Колоса (14+)
25 сентября 2020
Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Актуальная класіка: Якуб Колас”. Мерапрыемства працягвае новы цыкл літаратурна-інтэрактыўных імпрэз, дзе лепшыя артысты беларускіх тэатраў будуць чытаць класічныя творы нашых вялікіх песняроў.
Якуб Колас – народны паэт, велічыню і мудрасць якога будзе адкрываць для сябе кожнае пакаленне беларусаў. Каб пазнаць саміх сябе. Ён выдатна выявіў і паказаў характар беларуса ў паэмах “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.
Вершы, паэмы, аповесці і раманы Якуба Коласа натхняюць нас і сёння. З аднолькавай цікавасцю творы Якуба Коласа чыталі і чытаюць як дарослыя, так і дзеці. Вершы, урыўкі з паэм, п’ес, лістоў і артыкулаў прачытаюць для вас артысты Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Госці імпрэзы – блізкія сваякі Якуба Коласа – Марыя і Васіліна Міцкевіч.
Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.