Выстава ілюстрацый Марты Герашчанкі да кніг Вольгі Гапеевай “Сумны суп” і “Дзве авечкі”
Кніга “Дзве авечкі” (выдавецтва “Логвінаў”, 2014) – гэта забаўныя гісторыі пра дзвюх авечак-сябровак і пра іх прыгоды. Кніга “Сумны суп” (выдавецтва “Галіяфы”, 2014) – гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Кніга “Сумны суп” выйшла з друку дзякуючы намаганням Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі "Будзьма беларусамі!" і з’яўляецца пераможцам літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, арганізаванага Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам.
Выстава прадоўжыцца па 18 кастрычніка 2014 г.
Фота: galiafy.by