Як літара Ў Ярылу-Сонца ў вырай выпраўляла (0+)
22 сентября 2018
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: 6,5-17 руб.
«Як літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла» – новы тэатральны праект кампазітара, сцэнарыста і прадусара Рамана Арлова, вядомага па мюзікле «Чарадзей”, а таксама двух пяпярэдніх частках сагі пра прыгоды літары «Ў» – «Як літара Ў уратавала Каляды» і «Як літара Ў вясну гукала».
У новай казцы фармат філасофскай прытчы, якую цікава было б глянуць і дарослым, даведзены амаль да абсалюту. Гэта фактычна і ёсць наша беларуская рэальнасць – сувязь дарослых беларусаў з роднай зямлёй, яе мовай, традыцыямі і культурай перарваная.
Менавіта таму бацькі не спяшаюцца аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы, беларускамоўныя групы ў садках. Хвілінку…нешта тут не так! Ну канешне, а вы спыталі дзяцей?
Спытайце ў дзяцей! І хай яны стануць беларусамі! А дарослыя за непавагу да духаў сваёй зямлі атрымаюць бясконцую ЗІМУ, і ў прамым і ў філасофскім сэнсе гэтага слова.