Спектакли

Як літара Ў Каляды ратавала (0+)

2 января 2020

Молодежный театр эстрады

Минск, ул. Московская, 18а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 9 руб. Детям до трех лет - бесплатно.

Як літара Ў Каляды ратавала (0+)

2 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады гледачы зноў пабачаць герояў з музычных казак пра літару Ў нескладовае, створаных беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадусарам Раманам Арловым.

Спектакль створаны па матывах каляднай казкі папярэдніх гадоў. Аднак гэтым разам у чароўным бары згубяцца не толькі літары са слова "надышоў"... але і Яська, які разам з Янінкай у папярэдніх калядных пастаноўках шукалі чароўныя літары.

Разумная, маленькая дзяўчынка Янінка, сапраўдная малайчынка, паспрабуе самастойна вырашыць усе жыццевыя цяжкасці, а дапамогуць ёй у гэтым, канешне ж, літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і магчыма нават Ярыла-сонца, які пры дапамозе прамога ўключэння са светлага выраю, дзе Ярыла-сонца зімуе, дасць некалькі карысных парад. А дакладней: як перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі – халоднымі ільдзінкамі, вызваліць з ледзянога палону літары і выратаваць Каляды.

«Мінула 3 гады, як мы з Віталём Супрановічам правялі першы паказ дзіцячай казкі пра Літару Ў нескладовае. Зараз наш спектакль выглядае значна лепш, чым было ад пачатку. Мы набраліся досведу. З поспехам наведалі Ашмяны, Гродна...

Таму, хто быў на нашай казцы тры гады таму, а наступныя паказы прапусціў, прапаную наведаць і зараз. Упэўнены, Вы не расчаруецеся! На жаль, сітуацыя з рэпертуарам для дзяцей на беларускай мове проста катастрафічная. У рэпертуары прыватных кампаній спектакляў для дзяцей практычна няма. Робяць нешта грамадскія ініцыятывы.

Нават у Тэатры Юнага Гледача рэкламуюцца актыўна рускамоўныя праграмы для дзетак. Гэта вельмі здзіўляе і непакоіць...» – адзначае Раман Арлоў.

Усім дзецям салодкія пачастункі, а бацькам музычныя падарункі ад арганізатараў і партнёраў.