Выставки

Яблычны рай (6+)

28 августа 2018 - 28 сентября 2018

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

СПРАВКИ: +375 17 334-07-61

ВХОД: от 5 руб

 

Яблычны рай (6+)

Імгненна праскочыла лета… І вось ужо на двары жнівень, які гэтым разам прынёс беларусам багатыя дары. У Беларусі шануюць яблыні за іх уменне не згінацца пад ветрам, вытрымліваць
вясновыя халады ў пару цвіцення і за вялікі, духмяны, сакавіты ўраджай. А мастак Генадзь Чысты лічыць, што “яблык – вечны, што з яго ўсё і пачалося на гэтым свеце”…

Генадзь Рыгоравіч Чысты – член Беларускага саюза мастакоў, вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Мінску 5 красавіка 1947 года, скончыў Мінскае
мастацкае вучылішча ў 1968 годзе. Г.Р.Чысты стварыў экспазіцыі Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча “Кушляны”, Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, Дома-музея Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, музея-запаведніка Янкі Купалы “Вязынка”, ажыццявіў больш за сто выставачных праектаў.

З павагай ставіцца Генадзь Рыгоравіч да творчасці Максіма Багдановіча. Мастак ствараў экспазіцыі ў мемарыяльным Доме-музеі Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі, у музеі паэта “Фальварак Ракуцёўшчына”. У актыве Генадзя Рыгоравіча грунтоўныя выставачныя праекты Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – “Максімаў сад”, да 100-годдзя казкі М.Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”, “Дзень гімназіста”, “Застаецца Памяць…”,
прысвечаная Н.Б.Ватацы.

У выставачным праекце “Яблычны рай” Генадзь Чысты раскрываецца, як таленавіты жывапісец. Ён працуе ў розных жанрах – партрэт, нацюрморт, пейзаж, у розных тэхніках – акварэль, пастэль.
Ёсць у мастака любімы галоўны “герой” – гэта той самы яблык, на дрэве і ў кошыку, на стале і на траве, побач з кветкамі ці жбанкамі…