Другое

РэчыДарэчы Junior (3+)

24 августа 2019

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный.

 

РэчыДарэчы Junior (3+)

24-25 жніўня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца дзіцячы маркет РэчыДарэчы Junior. Тэма маркета: рыхтуемся да новага навучальнага года. Уваход на маркет вольны!

Гэта выдатная магчымасць для бацькоў пазбавіцца ад рэчаў, цацак, кніг, з якіх вырасла дзіця і набыць да новага навучальнага года нешта патрэбнае і натхняльнае.

На маркеце можна будзе прадаць, купіць, абмяняць ці падарыць рэчы, з якіх выраслі вашыя дзеці, але якія могуць прынесці карысць каму-небудзь яшчэ. А таксама новыя рэчы, канцылярскія тавары, кнігі, навучальныя дапаможнікі і гульні па ўзросту.

Чым яшчэ можна будзе заняцца на дзіцячым маркеце ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»? Для бацькоў арганізаваны карысныя лекцыі пра працу і развіццё мозга дзіцяці, узроставыя крызісы, першую дапамогу, бацькоў у дэкрэце, актыўнае мацярынства, правільнае харчаванне, булінг у школе і многае іншае. Атрымаць кансультацыю псіхолага, лагапеда, педыятра. Даведацца, што новага з’явілася ў сферы альтэрнатыўнай адукацыі: спартыўныя секцыі, школы англійскай мовы, студыі ранняга развіцця.

Для дзяцей арганізаваны буккросінг, дзіцячая пляцоўка, гульні і майстар-класы, знаёмства з музычнымі інструментамі і чытанне ўслых.

Арганізатары маркета сумесна з Чырвоным Крыжам будуць прымаць рэчы на дабрачыннасць у межах рэспубліканскага праекта «Збярэм дзяцей у школу». У прыватнасці, арганізатары прымаюць рэчы для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў: вопратку, абутак, канцылярскія тавары, кнігі і навучальныя дапаможнікі, спартыўныя тавары.