Выставки

World Press Photo

4 - 24 мая 2016

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Справки: тут.

Вход: 40 000 руб.

World Press Photo

Выстава WPP пройдзе ў Менску трэці раз. Але ўпершыню ў «вялікім фармаце» – фотаздымкі будуць размешчаны на выставачных стэндах і зоймуць палову ангару ЦЭХу. Беларусь адна з першых пабачыць WPP-2016, а затым выстава наведае каля 100 гарадоў у 45 краінах на працягу года.

World Press Photo – гэта незалежная, некамерцыйная арганізацыя, штаб-квартэра якой знаходзіцца ў Амстэрдаме (Нідэрланды). Заснаваная у 1955 годзе, арганізацыя займаецца правядзеннем найбуйнейшай і самай прэстыжнай штогадовай прэміяй ў галіне фотажурналістыкі.

У гэтым годзе журы прысудзіла прызы ў васьмі намінацыях 41 фатографу з 21 краіны. Агульна, на конкурс World Press Photo быў дасланы 82 951 фотаздымак ад 5775 фатографаў са 128 краін.

Здымкі будуць надрукаваныя на шырокафарматных прынтарах Canon і планшэтных прынтарах фірмы Océ Arizona, якая з’яўляецца часткай Canon Group.

Выстава ладзіцца пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску: партал TUT. BY і радыё UNISTAR.

На сайце worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.

Фото: photographer.ru