Выставки

World Press Photo 2018 (12+)

23 мая 2018 - 13 июня 2018

Культ.центр Корпус

Минск, пр-т Машерова, 9

Справки: тут.

Вход: 5 руб.

World Press Photo 2018 (12+)

Міжнародная выстава World Press Photo 2018, на якой можна будзе пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2017 года, прыедзе неўзабаве ў Беларусь.

Культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ прывозіць выставу ў Мінск ужо трэці раз. Сёлета таксама адбылася пашырэнне беларускай геаграфіі «Прэс-фота» – сусветна вядомы праект упершыню пабачылi і ў Гродне.

Фотаконкурс «Сусветнае прэс-фота – 2018», вынікі якога прадэманструюць дзве беларускія выставы, сабраў 4548 фатографаў са 125 краінаў, якія заявілі на конкурс 73 044 выявы. Журы, у склад якога ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары з усяго свету, адзначыла найлепшых фатографаў з усяго свету ў васьмі намінацыях («Пільныя навіны», «Агульныя навіны», «Актуальныя тэмы», «Людзі», «Экалогія», «Прырода», «Спорт», «Працяглыя праекты»). Тытул «Сусветнае прэс-фота – 2018» атрымала праца Ранальда Шэміта. Гэты венесуэльскі фатограф зрабіў для мексіканскай філіі «Agence France-Presse» здымак ахопленага агнём пратэстоўца падчас
антыўрадавых выступаў у Каракасе 3 мая 2017 года.

12 красавіка 2018 года фатографаў-пераможцаў запрасілі ў Амстэрдам, дзе ўручылі ўзнагароду «Залатое вока» падчас арганізаванага фундацыяй «Сусветнае прэс-фота» Фестывалю візуальнай журналістыкі. Фотаздымкі, якія перамаглі ў конкурсе «Сусветнае прэс-фота», як і ў папярэднія гады, утварылі міжнародную перасоўную выставу. У 2018 годзе выставу «Сусветнае прэс-фота» ўжо пяты раз прымае Беларусь (апошнія тры гады афіцыйным партнёрам праекту выступае культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ). Сёлетняя экспазіцыя надрукаваная на шырокафарматных «Canon» і планшэтных друкарках «Arizona».

У 1955 годзе група галандскіх фатографаў арганізавала міжнародны конкурс «Сусветнае прэс-фота», каб паказаць свае працы аўдыторыі па ўсёй планеце. З таго часу конкурс развіўся ў найбольш прэстыжнае на свеце спаборніцтва фатографаў, а выставы конкурсу ладзяцца больш як у 100 гарадах 45 краінаў. Цягам 60 гадоў, калі фундацыя «Сусветнае прэс-фота» працавала ў сваёй сядзібе ў Амстэрдаме як творчая, незалежная, некамерцыйная арганізацыя, свет няспынна
змяняўся, і новыя распрацоўкі ў медыях ды тэхналогіях унеслі змены ў журналістыку і сторытэлінг. Місія фундацыі пашырылася, галоўная задача цяпер – правесці журналістаў, сторытэлераў і іхных гледачоў праз увесь свет, па яго поўным выклікаў неверагодным ландшафце.

Арганізатары конкурсу вераць у моц выявы і важнасць дэманстрацыі высакаякасных візуальных гісторыяў. Іхная мэта – далучыць свету да гісторыяў, якія маюць значэнне. 

Фото: State Library of NSW