Выставки

Выставка анималистической скульптуры WILD Sculpt (6+)

8 апреля 2021 - 2 мая 2021

Высокое место

Минск, ул. Герцена, 2а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослые – 3 руб., школьники – 2 руб.,студенты – 2,5 руб.

Выставка анималистической скульптуры WILD Sculpt (6+)

8 красавіка а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адбудзецца адкрыццё выставы анімалістычнай скульптуры WILD Sculpt у межах фестывалю скульптуры «SculptFest» Беларускага саюза мастакоў.

Фестываль скульптуры «SculptFest» Беларускага саюза мастакоў – маштабны выставачны марафон, які аб’ядноўвае на розных арт-пляцоўках большасць дзеючых мастакоў-скульптараў з усёй Беларусі.

Праект падрыхтаваны секцыяй скульптуры ГА «Беларускі саюз мастакоў», яго мэта – прадставіць шырокай публіцы творцаў і іх творы, выкананыя ў розных жанрах і матэрыялах, пазнаёміць з новымі тэндэнцыямі ў сучаснай беларускай скульптуры.

Асобы інгрэдыент Фестывалю – выстава анімалістычнай скульптуры – кірунак, які не губляе папулярнасці ў коле беларускіх скульптараў і нязменна выклікае вялікую цікавасць у гледача. Упершыню за доўгі час аматары жанру пабачаць значную калекцыю адмысловых твораў, сабраную ў прасторы адной галерэі.

Выстава анімалістычнай скульптуры – унікальная з’ява для нашага культурнага жыцця. Жанр знаходзіцца ў баку ад мэйнстымных працэсаў у беларускай скульптуры і пры гэтым мастакі раз за разам звяртаюцца да яго ў сваіх працах.

На выставе “WILD Sculpt” прадстаўлена больш за 40 твораў знакамітых беларускіх мастакоў, сярод іх Аганаў, Возісаў, Шаппо, Капілава, Дробыш, Нячай, Панцялееў, Кандрацьеў, Старавойтава, Nich, Баранчык, Хацяноўскі, Інькова, Урублеўскі, Лук, Варвашэня, творчая майстэрня “Хімера” і іншыя.

Время работы: среда-воскресенье, 11:00 – 19:00.

Выходные дни: понедельник, вторник.