Выставка про все, что считается обычным для Нового года (0+)
10 декабря 2020 - 7 февраля 2021
З 11 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) пачаў работу штогадовы выставачны праект «Новы год. Анталогія свята».
Гэта незвычайная выстава пра ўсё тое, што лічыцца звычайным для Новага года. У яе межах архіўныя фотафакты і сведчанні размяшчаюцца побач з праектамі сучасных беларускіх мастакоў.
У праекце «Снежань. № 12» Алена Данброва даследуе, якім чынам навагоднія традыцыі і стэрэатыпы здаўна захоўваліся і падтрымліваліся праз СМІ. За аснову аўтарка ўзяла выніковыя снежаньскія выпускі часопісаў «Работница» і «Крестьянка» з 1950 па 1965 гады. Да часопісаў дадаюцца старыя фотаздымкі, якія даюць магчымасць больш дэталёва адчуць той час.
Свята абавязкова прадугледжвае асабістую прысутнасць і ўдзел. Часта яно звязана з вяртаннем дадому і ўз’яднаннем з блізкімі. На выставу шляхам адкрытага збору была сабрана значная колькасць фатаграфій з сямейных архіваў: наведвальнікі могуць прасачыць і параўнаць, якімі былі савецкія і постсавецкія навагоднія святкаванні ў другой палове мінулага стагоддзя. Тады, як і цяпер, Новы год ствараў самыя яркія дзіцячыя ўспаміны.
Свята – гэта заўсёды гульня, у якую заўзята «гуляюць» па правілах традыцый і сімвалаў. Праект «Персаніфікацыя селядзечніцы» Юрыя Тарэева, відэа «Дыхай» Аляксандры Салдатавай, карнавальная серыя Віктара Саўчанкі, работы іншых аўтараў, у тым ліку з музейнага збору НЦСМ, даследуюць рытмы і сімвалы свята, а таксама зімовага перыяду ў цэлым. Фотапраекты Альфрэда Мікуса і Віктара Ведзеня прысвечаны адраджэнню ў сучаснай Беларусі старажытнага абраду калядавання.
Выстава будзе цікавай і для дзяцей, якія даведаюцца, напрыклад, што ў сябе ўключае абрад калядавання і чаму ён такі важны для беларусаў, а таксама змогуць памаляваць акурат у выставачнай залі, сярод твораў мастацтва.
2020-ты быў дзіўным годам для ўсяго свету, нам давялося шмат чаго пераацаніць і нанова асэнсаваць. Пачынаем новы год з новымі ідэямі і цікавымі адкрыццямі на выставе ў НЦСМ.
Куратары выставачнага праекта: Алеся Іназемцава і Вольга Вішнёва.
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (поўны/ільготны - агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3).
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.
Выхадныя: панядзелак, аўторак.
С 6 января по 7 февраля (среда-воскресенье с 12:00 до 20:00) пройдет «Зимний квест» в рамках выставки.
Как колядовать и при чем здесь коза? Как выглядел Дед Мороз на фотографии 70-летней давности? О чем думала бы праздничная посуда, если бы вдруг ожила?
Национальный центр современных искусств приглашает детей и их родителей интересно и с пользой провести время на выставке «Новый год. Антология праздника». Специально для юных посетителей мы приготовили «Зимний квест» по выставке. Вам предстоит разгадывать ребусы, внимательно рассматривать экспонаты, а также выполнять творческие задания. И конечно, в конце всех ждёт приз.
Запись не требуется. Квест можно получить на кассе вместе с входным билетом на выставку.
Стоимость квеста: 2 руб. Дополнительно приобретается билет на выставку: 2 руб. детский, 5 руб. взрослый.